Вы тут

Парламент будзе актыўна фармаваць пазітыўны імідж Беларусі за мяжой


Нацыянальны сход Беларусі шостага склікання наладжана на актыўную працу па фарміраванні пазітыўнага іміджу краіны за мяжой. Пра гэта заявіў сёння журналістам намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук. 


Фота: БЕЛТА

"Лічу, што нам трэба працаваць у тым рэчышчы, каб па максімуме зблізіць пазіцыі", - сказаў віцэ-спікер. У цэлым, паводле яго слоў, парламент шостага склікання настроены на тое, каб пазіцыі краіны гучалі на міжнароднай арэне больш пераканаўча, і будзе весціся актыўная работа па фарміраванні пазітыўнага іміджу Беларусі за мяжой. Баляслаў Пірштук лічыць, што шмат у чым гэтае пытанне можна вырашаць за кошт актыўнай працы парламенцкіх груп і супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях. 

У сваю чаргу старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валерый Варанецкі адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў добрых і плённых адносінах са сваімі суседзямі, краіна праводзіць шматвектарную палітыку. "Вядома, мы зацікаўлены, каб з Еўрасаюзам у нас развіваліся цесныя, актыўныя адносіны, каб яны былі добрасуседскімі, канструктыўнымі", - падкрэсліў парламентарый. 

Ён звярнуў увагу, што ў Еўропе да цяперашняга часу назапасілася нямала вострых праблем, якія лепш за ўсё вырашаць разам, а Беларусь, без перабольшання, з'яўляецца донарам рэгіянальнай стабільнасці. Акрамя таго, па словах дэпутата, пэўнае напружанне ў ЕС стварае сістэма прыняцця рашэнняў - яна вельмі складаная і працаёмкая, і часцяком краінам няпроста прыйсці да адзінага меркавання па тым ці іншым пытанні. "У гэтым ёсць праблема, і вы бачыце рэакцыю краін Еўрасаюза на тыя ці іншыя дзеянні Бруселя. Яна не заўсёды адназначная", - заўважыў Валерый Варанецкі, які раней працаваў на пасадзе пасла Беларусі ў Аўстрыі. 

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў дадаў, што ўвогуле ў апошні час сфармавана пазітыўная тэндэнцыя ва ўзаемадзеянні Беларусі і ЕС, у тым ліку дзякуючы ўзважанай палітыцы беларускага боку.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».