Вы тут

Цэнтры для незаконных мігрантаў будуць створаны не раней за 2018 год


У Беларусі цэнтры часовага ўтрымання незаконных мігрантаў будуць створаны ў Віцебску, Гомелі і Лідзе. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.


Фота: ia-centr.ru

Пытаннямі стварэння цэнтраў займаецца спецыяльная рабочая група, у склад якой уваходзяць супрацоўнікі МУС і беларускага прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ). "Да канца года ім трэба будзе вырашыць шмат арганізацыйных пытанняў, таму сама рэалізацыя ініцыятывы запланаваная не раней 2018 года, - сказаў міністр. - цэнтры размесцяцца ў Віцебску, Гомелі і Лідзе на базе наяўнай інфраструктуры органаў унутраных спраў".

Канкрэтныя памяшкання для цэнтраў ужо падабраныя кіраваннем наглядна-выканаўчай дзейнасці МУС. "Каб пазбегнуць пагалосак яшчэ раз падкрэслю: цэнтры будуць прызначаныя выключна для ўтрымання замежнікаў, якія чакаюць дэпартацыі, а не для размяшчэння бежанцаў", - адзначыў ён.

Таксама кіраўнік міністэрства дадаў, што міграцыйная сітуацыя ў краіне застаецца стабільнай. У 2016 годзе органы ўнутраных спраў выявілі 15 арганізаваных груп нелегальных мігрантаў агульнай колькасцю 69 чалавек. Акрамя таго, было раскрыта 69 злачынстваў па фактах арганізацыі незаконнай міграцыі, а таксама 319 злачынстваў, звязаных з парушэннем тэрміну забароны ўезду ў Беларусь замежнікамі". За парушэнне заканадаўства з краіны выправаджаны 2 332 замежныя грамадзяніны. Спіс асобаў, уезд якіх у Беларусь забаронены або непажаданы, папоўніўся больш чым на 8 тыс.", - праінфармаваў міністр.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.