Вы тут

Ілан Маск анансаваў палёт двух турыстаў да Месяца у 2018 годзе


Амерыканская прыватная касмічная кампанія SpaceX абвясціла аб планах арганізаваць палёт двух чалавек да Месяца.


Фота: Reuters

Заснавальнік і кіраўнік кампаніі Ілан Маск удакладніў, што пасажырамі касмічнага карабля стануць не прафесійныя астранаўты, а прыватныя асобы, якія пажадалі здзейсніць касмічны палёт у якасці турыстаў і ўжо зрабілі "значныя грашовыя ўкладанні".

Пры гэтым кіраўнік SpaceX адмовіўся назваць імёны двух будучых касмічных турыстаў, сказаўшы толькі, што яны знаёмыя адзін з адным, і што "гэта не хтосьці з Галівуду". Ужо ў гэтым годзе яны пройдуць неабходную медыцынскую праверку, пасля чаго пачнецца падрыхтоўка да палёту.

"Гэтая праграма - магчымасць для чалавецтва вярнуцца ў далёкі космас ўпершыню за апошнія 45 гадоў", - лічыць Ілан Маск.

Касмічны карабель для гэтага падарожжа ўжо праходзіць выпрабаванні і ў гэтым годзе зробіць, як мяркуецца, першы непілатуемы палёт.
Маск падкрэсліў, што планы палёту да Месяца сталі магчымыя дзякуючы супрацоўніцтву SpaceX з НАСА.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?