Сустрэча ў медыцынскім каледжы
Апошняя пятніца зімы, надвячорак. У Беларускім дзяржаўным медыцынскім каледжы збіраюцца літаратары, лёс якіх так ці іначай завязваўся на медыцыне: Святлана Воцінава, Таццяна Сівец, Алесь Емяльянаў-Шыловіч.
Першая госця, галоўрэд “Маладосці”, не зусім госця: сама скончыла названы каледж, як сур’ёзным тонам паведаміла, “яшчэ ў мінулым тысячагоддзі, яшчэ ў савецкі час”. Другая госця — па-першае, вырасла ў медыцынскай сям’і, па-другое, галоўрэд газеты “Медыцынскі веснік”. Трэці — з гітарай, пад якую праспяваў у сваім перакладзе на беларускую знакамітыя “33 каровы”, — таксама мае дыплом медкаледжа.
Чаму адбылася такая сустрэча? Галоўная нагода — узнагароджванне лепшых паэтаў каледжа, тых, хто асмеліўся прадаставіць свае вершы на конкурс. Хлопцы і дзяўчаты атрымалі дыпломы Выдавецкага дома “Звязда”, рознакаляровыя часопісы “Маладосць” і імянныя каляндарыкі. Тут жа адбылася і прэзентацыя паэтычнага зборніка, выдадзенага сіламі прафкама навучэнцаў і з ініцыятывы яго лідара Дзмітрыя Савасцея. На мерапрыемстве прысутнічаў дырэктар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Уладзімір Крупенчанкаў, які таксама сказаў шмат шчырых праніклівых слоў у адрас юных творцаў і іх “суддзяў”.
Вялікі матэрыял пра БДМК і літаратуру чытайце ў № 3 часопіса “Маладосць”.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.