Вы тут

Легендарны савецкі хакеіст Уладзімір Пятроў памёр на 70-м годзе жыцця


Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Федэрацыі хакея Расіі.


Фота: cska-hockey.ru

Легендарны савецкі хакеіст пайшоў з жыцця ў ноч на 28 лютага.

Уладзімір Пятроў пачаў гуляць у 1965 годзе ў маскоўскіх "Крылах Саветаў". У 1967 ён перайшоў у маскоўскі ЦСКА, дзе гуляў да 1981 года, потым выступаў у ленінградскім СКА, завяршыўшы прафесійную кар'еру ў 1984 годзе. У складзе ЦСКА і зборнай СССР Пятроў быў цэнтрфорвардам супертройкі нападнікаў, у якую таксама ўваходзілі Барыс Міхайлаў і Валерый Харламаў. Гэта атакай звяно лічыцца адным з наймацнейшых за ўсю гісторыю сусветнага хакея. Валерый Харламаў ва ўзросце 33 гадоў ў 1981 годзе загінуў у аўтакатастрофе. Самому старэйшаму з гэтай тройкі Барысу Міхайлаву зараз 72 гады.

У складзе ЦСКА Уладзімір Пятроў стаў 11-кратным чэмпіёнам і пяціразовым уладальнікам Кубка Савецкага Саюза. У складзе зборнай СССР Пятроў заваяваў два тытулы алімпійскага чэмпіёна (1972, 1976) і 9 разоў выйграваў чэмпіянат свету. З 1992 па 1994 год ён узначальваў Федэрацыю хакея Расіі. У 2006 годзе Уладзімір Пятроў быў уведзены ў Залу славы Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ). У 2013 годзе быў прызначаны на пасаду прэзідэнта клуба юных хакеістаў "Залатая шайба".

Федэрацыя хакея Расіі выказала спачуванні родным і блізкім хакеіста, а таксама яго калегам і ўсім, хто ведаў і працаваў з Уладзімірам Пятровым.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.