Вы тут

Павел Якубовіч: Курапаты — не палігон для эксгумацый


Так лічыць галоўны рэдактар газеты «СБ. Беларусь сегодня» Павел Якубовіч. Гэтую думку ён выказаў на спецыяльным круглым стале, які прайшоў па ініцыятыве выдання.


— Курапаты — не палігон для эксгумацый і правядзення медэкспертызы. Гэта — месца масавага пахавання, спачынку. Там, на мой погляд, павінен быць велізарны плакат, які крычыць: «Тут пахаваныя людзі». Не носьбіты тых ці іншых палітычных поглядаў, не здзяйсняльнікі «памылак» падчас антытрацкісцкага партгаласавання 1927 году, не дутыя «шпіёны», а проста — людзі. Як мы іх падзелім, на якія палічкі пакладзём іх косткі? Ніяк! Вось што мы абавязаныя, дык гэта паслаць грамадству месэдж: давайце здымем галаўныя ўборы і ціха ў душы памолімся! За ўсіх, хто спачывае пад гэтымі штучна высаджанымі над ямамі хвоямі. Ачысцімся і зробім кожны на сваім месцы ўсё, каб такое больш не паўтарылася. А хто меў рацыю, хто вінаваты... Імёны іх — Бог ведае...

Усе матэрыялы круглага стала

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.