Вы тут

У краіне стартуе антынаркатычная акцыя сярод моладзі


1 сакавіка ў Сусветны Дзень барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў БРСМ дае старт традыцыйнай рэспубліканскай акцыі па антынаркатычнай прапагандзе сярод моладзі “Асцярожна! Дарога ў пекла!”.


Арганізатары акцыі — БРСМ і Міністэрства ўнутраных спраў — перакананыя, што без грамадскай працы праблема пераадоленая быць не можа. Найважнейшай прафілактычнай працай з гэтымі хваробамі з'яўляецца прапаганда здаровага ладу жыцця.

Мерапрыемствы акцыі будуць арганізаваны ў рамках руху Маладзёжных атрадаў аховы правапарадку і накіраваны на фарміраванне адзінай негатыўнай пазіцыі ў грамадстве ў дачыненні да наркотыкаў і ў першую чаргу асоб, якія распаўсюджваюць гэта смяротнае зелле.

Даведачна. У рамках рэалізацыі акцыі тэрытарыяльныя арганізацыі БРСМ арганізуюць масавую работу па прапагандзе антынаркатычнага ладу жыцця сярод моладзі з дапамогай наступных мерапрыемстваў:

правядзенне “Адкрытых дыялогаў” з удзелам зацікаўленых, уключаючы прэзентацыі, накіраваныя на процідзеянне распаўсюджванню наркотыкаў сярод моладзі і прапагандзе антынаркатычнага ладу жыцця;

інфармаванне моладзі аб мерах крымінальнай адказнасці за захоўванне, выраб, распаўсюджванне, ужыванне наркатычных сродкаў і іх аналагаў;

размяшчэнне спецыяльных відэаматэрыялаў антынаркатычнай прапаганды ў сацыяльных медыя і маладзёжных СМІ, арганізацыя дэманстрацыі відэаматэрыялаў антынаркатычнай накіраванасці ў маладзёжных аўдыторыях.

Да прыкладу, у Брэсцкай вобласці на базе Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта пройдзе адкрыты дыялог на тэму: “Наркотыкам НЕ!". Удзельнікамі сустрэчы стануць навучэнская моладзь Брэсцкай вобласці, супрацоўнікі органаў унутраных спраў, спецыялісты Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і іншыя зацікаўленыя структуры. Сустрэчу моладзі ў адкрытым фармаце працягне конкурс на лепшую Маладзёжную інфармацыйную групу. Удзельнікі конкурсу будуць прэзентаваць свае выступленні на тэму: здаровага ладу жыцця і адмовы ад шкодных звычак ў форме дэманстрацыі агітбрыгад “Зрабі правільны выбар! Умей сказаць "НЕ!". Завершыць мерапрыемства флэшмоб “Асцярожна! Дарога ў пекла!”.

У Віцебскай вобласці акцыя стартуе “Адкрытым дыялогам” на тэму: “Моладзь за здаровы лад жыцця”, якая пройдзе на базе вайсковай часткі 5524.

У мерапрыемстве прымуць удзел камандзіры Маладзёжных атрадаў аховы правапарадку, удзельнікі антынаркатычнага атрада. У якасці спікераў выступяць прадстаўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Віцебскага аблвыканкама, а таксама вайсковай часці 5524.

У рамках акцыі таксама прадугледжана здача нарматываў дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь для ўдзельнікаў антынаркатычнага атрада, паказальныя выступленні спецыялістаў-кінолагаў в/ч 5524 са службовымі сабакамі па пошуку наркатычных рэчываў, патрульна-вышуковых па пошуку і затрыманні злачынцаў.

У Гомельскай вобласці пройдзе інтэрнэт-флэш акцыя “Моладзь кажа не!". Маладыя людзі запішуць відэа інтэрнэт-пасланні сваім аднагодкам, у якіх адпрэчваюць ужыванне наркатычных рэчываў і размяшчаюць у інтэрнэце з #молодежьговоритнет #няма #наркотикнет і інш. У гэты ж дзень пройдзе семінар-вучоба для валанцёраў “Формы і метады барацьбы з распаўсюджваннем наркотыкаў” ў Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, у рамках якога запланаваны “Адкрыты дыялог” на тэму “Супрацьдзеянне распаўсюджванню і спажыванню наркатычных сродкаў: аб'яднаем намаганні”.

У Гродзенскай вобласці адным з цэнтральных мерапрыемстваў Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам стане “Адкрыты дыялог” на тэму: “Моладзь супраць наркотыкаў!". Таксама ў рамках мерапрыемства будзе дадзены старт абласному конкурсу на лепшы сацыяльны ролік і білборд “Тэрыторыя здароўя”.

У Магілёўскай вобласці 1 сакавіка ў 12.00 на базе Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова пройдзе “Адкрыты дыялог” на тэму: “Погляд у будучыню без наркотыкаў”. Падчас дыскусіі будуць паднятыя пытанні прафілактыкі наркаманіі ў маладзёжным асяроддзі, барацьбы з распаўсюджваннем наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, а таксама адказнасці за іх захаванне і рэалізацыю.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.