Вы тут

Слізістая стрававода не прыстасавана да надта гарачай ежы


Слізістая стрававода не прыстасавана да надта гарачай ежы, як і да вельмі халоднай. Пашкоджанне эпітэлію можа прывесці нават да анкалогіі.

Надта гарачая ежа здольная апячы стрававод. Узнікне ацёк яго тканак, парушыцца глытанне, пасля пачне адміраць тканка, і з'явяцца язвы, пасля зажыўлення якіх сфарміруецца звужэнне стрававода.


Паводле слоў урача-хірурга 24-й гарадской паліклінікі спецмедаглядаў Марыны КУРЖАНСКАЙ, небяспека заключаецца ў тым, што ў выніку апёку гарачай ежай або вадкасцю сфарміруецца рубец, што знізіць праходнасць стрававода. Гэта пагражае недаяданнем, сепсісам, пнеўманіяй, трахеабранхітам, ларынгітам. Пры апёку чацвёртай ступені трахеабранхіяльнага дрэва і страваводу можна загінуць. Асабліва небяспечна даваць гарачую ежу дзецям, у якіх нават невялікія апёкі слізістых стрававода, глоткі, гартані або ротавай поласці здольны прывесці да парушэння дыхання і звужэння гартані, што небяспечна для жыцця.

Паводле даследаванняў вучоных, ужыванне моцна гарачых напояў (тэмпературай каля 70 градусаў) і ў вялікай колькасці (звыш 1 л у дзень) можа выклікаць рак стрававода. Пакутуюць, дарэчы, і зубная эмаль, і слізістыя рота. Калі пастаянна апякаць рот, гэта аслабляе мясцовы імунітэт і павышае верагоднасць развіцця якой-небудзь інфекцыі. Пашкоджваюцца гарачай ежай і смакавыя рэцэптары, што прыводзіць да страты адчування смаку.

Гарачая ежа і засвойваецца нашмат хутчэй. Ежа пакідае страўнік і трапляе ў кішэчнік хутчэй, чым належыць, у выніку чаго арганізм не паспявае атрымаць насычэнне. Адчуванне голаду штурхае да пераядання. Так што пазбягайце ўжывання халоднага газіраванага напою з гарачым гамбургерам.

Большасць хворых на рак стрававода і гартані, калі выключыць курцоў і тых, хто злоўжывае алкаголем, — аматары вельмі гарачых напояў.

Тэмпература вадкасці не павінна перавышаць 60 градусаў. Дайце ежы астудзіцца, піце дробнымі глыткамі і павольна. Вазьміце на ўзбраенне народны метад вызначэння аптымальнай для сябе тэмпературы. Калі можаце трымаць у руках кубак з чаем, значыць, і напой ужываць можна.

Святлана БАРЫСЕНКА

Загаловак у газеце: Ой, гарачае!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».