Вы тут

Пазыка цягне пазыку


Сітуацыя з неплацяжамі за адгружаную лікёра-гарэлачную прадукцыю разгледжана на калегіі Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці.


Найбольш праблемнымі даўжнікамі з'яуляюцца прадпрыемствы спажывецкага таварыства, паведаміў старшыня Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка. Так, запазычанасць Гродзенскага філіяла перад вытворцамі алкагольнай прадукцыі перавысіла 2 млн рублёў. Агульная сума неплацяжоў прадпрыемстваў гандлю на пачатак лютага склала 5,7 млн рублёў.

З-за гэтага вытворцы не могуць заплаціць падаткі ў бюджэт. Так, за мінулы год у рэгіён паступіла акцызаў за рэалізацыю алкаголю на суму 77 млн рублёў, а гэта 88,6% ад папярэдняга перыяду. Сёлета агульная запазычанасць перад бюджэтам складае 4 млн рублёў. У Камітэце дзяржкантролю адзначылі, што заводы па выпуску алкагольнай прадукцыі (у вобласці гэта Гродзенскі лікёра-гарэлачны, Слонімскі віна-гарэлачны заводы і Навагрудскі вінзавод) уваходзяць у дваццатку, а некаторыя ў дзясятку горадаўтваральных прадпрыемстваў рэгіёна. А 30% усіх паступленняў складаюць менавіта акцызныя падаткі. Анатоль Дарожка нагадаў аб асабістай адказнасці мясцовых улад за пагашэнне запазычанасці за алкагольныя напіткі, аб чым папярэджваў на нарадзе па пытаннях вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі кіраўнік дзяржавы.

Па словах намесніка начальніка абласной падатковай інспекцыі Тамары Стасевіч, палова запазычаных плацяжоў спагнана ў прымусовым парадку, больш за 160 лістоў накіравана ў рэвізійныя органы. Па выніках праверкі 24 прыватныя прадпрыемствы пазбаўлены ліцэнзіі, дзейнасць яшчэ пяці часова прыпынена.

Маргарыта Ушкевіч

margo@zviazda.by

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.