Вы тут

Сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Мінску — важнае мерапрыемства


26-я штогадовая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Мінску — выключна важнае палітычнае мерапрыемства. Пакуль што за ўвесь перыяд нашай незалежнасці ў Беларусі такіх падзей не было. Але прыйшоў час — і гэтым летам да нас завітаюць прадстаўнікі амаль 60 краін — членаў асамблеі. А гэта, па папярэдніх разліках, — амаль 600 чалавек.


Падчас зімовага пасяджэння ПА АБСЕ, што адбылося на мінулым тыдні, наша дэлегацыя сустрэлася з кіраўніцтвам арганізацыі і абмеркавала правядзенне 26-й штогадовай сесіі.

— Я далажыў, што ў нас створаны аргкамітэт, падпісана распараджэнне кіраўніка дзяржавы па гэтай тэме, — паведаміў віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук, які ўзначальваў беларускую дэлегацыю ў Вене. — Нашу краіну двойчы наведваў міжнародны сакратарыят, мы вызначылі фармат таго мерапрыемства, якое будзе праходзіць у Мінску. Кіраўніцтва ПА АБСЕ было задаволена гэтай інфармацыяй. Мы чакаем 15—17 сакавіка кіраўнікоў ПА АБСЕ да нас з двухдзённым візітам.

Стаўленне да Беларусі, да нашых парламентарыяў было цёплым. Гэтым разам, адзначаюць нашы дэпутаты, на пасяджэнні Парламенцкай асамблеі ў адрас Рэспублікі Беларусь увогуле не гучала ніякай крытыкі. Амаль усе парламентарыі праявілі цікавасць да беларускага стэнда.

— У першы дзень, калі мы пачалі працу, практычна за першую палову дня былі разабраны карты беларускай сталіцы, магніты, лістоўкі, — адзначыў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў. — Дэпутаты другіх краін вельмі цікавіліся, падыходзілі і ўдакладнялі нюансы. Мы, такім чынам, робім вывад, што пераважная большасць дэпутатаў ПА АБСЕ з велізарнай цікавасцю чакаюць сустрэчы ў Беларусі. Для нас вельмі важна, каб гэтае мерапрыемства прайшло на добрым узроўні.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Імідж краіны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.