Вы тут

Трамп паставіў сабе за работу на пасадзе прэзідэнта ацэнку «5+»


Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ацаніў сваю працу на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе на «пяць з плюсам», а ўменне мець зносіны з грамадзянамі краіны — толькі на «тройку». Вынікі першых пяці тыдняў свайго знаходжання ў Белым доме ён падвёў у інтэрв'ю тэлекампаніі Fох Nеws.


Адказваючы на просьбу журналістаў паставіць сабе адзнаку за работу на пасадзе прэзідэнта, Трамп без беспадстаўнай сціпласці заявіў, што заслугоўвае «пяцёркі з плюсам». У той жа час ён па ўласнай ініцыятыве прызнаў, што за зносіны з суайчыннікамі яму варта паставіць толькі «тройку з плюсам». «У нас выдатна працуе ўрад, але мы пакуль не змаглі растлумачыць гэта амерыканцам», — сцвярджаў Трамп.

Ён выказаў надзею, што здолее неяк выправіць сітуацыю, калі выступіць з пасланнем «Аб становішчы краіны» на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат Кангрэса ЗША.

Загаловак у газеце: Трамп паставіў сабе за работу на пасадзе прэзідэнта ацэнку «пяць з плюсам»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».