Вы тут

У Белдзяржуніверсітэце выберуць "Жанчыну года"


Урачыстае ўшанаванне пераможцаў конкурсу "Жанчына года БДУ" адбудзецца 2 сакавіка ў Ліцэі БДУ (вул. Ульянаўская, 8). Пачатак у 17.00.


Ініцыятарам яго правядзення выступіла грамадская арганізацыя "Саюз жанчын БДУ". Згодна з ўмовамі конкурсу, яго ўдзельнікамі маглі стаць толькі сябры гэтай арганізацыі. Конкурс праводзіўся ў пяці намінацыях: "Навуковыя дасягненні", "Навукова-метадычныя дасягненні", "Кіраўніцкая праца", "Праца са студэнтамі", "Лепшы работнік (лепшы ў прафесіі)". У кожнай намінацыі вызначаліся пераможца і два лаўрэаты.

Усяго было разгледжана больш  як 100 заявак, з якіх адабрана толькі 27 прэтэндэнтак на перамогу. Сярод канкурсантак — прадстаўніцы факультэтаў міжнародных адносін, філасофіі і сацыяльных навук, геаграфічнага, механіка-матэматычнага, фізічнага, філалагічнага, хімічнага, юрыдычнага, а таксама Інстытута журналістыкі, Галоўнага ўпраўлення вучэбнай і навукова-метадычнай работы, Студэнцкага гарадка, упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю і фундаментальнай бібліятэкі БДУ.

У склад журы ўвайшлі прадстаўнікі кіраўніцтва ўніверсітэта, члены Савета жанчын БДУ і грамадскіх арганізацый, кіраўнікі структурных падраздзяленняў ВНУ і незалежныя эксперты.

Гераінь урачыстасці чакаюць спецыяльныя ўзнагароды ад Нацыянальнага агенцтва па турызме Беларусі, Саюза пісьменнікаў Беларусі і іншых арганізацый. Не абыдзецца гэты дзень і без прыемных сюрпрызаў. Паміж фіналісткамі будзе разыграна турыстычная пуцёўка па маршруце "Бельгія—Галандыя", з наведваннем знакамітага Каралеўскага парка кветак Кёкенхоф.

Завершыцца свята музычным канцэртам. У праграму ўключаны выступленні артыстаў калектываў "Звонкая раніца", "Неруш", удзельнікаў праекта "Голас" і лаўрэатаў конкурсу "Еўрабачанне" ад Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.