Пра гэта заявіў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.
Як перадае БЕЛТА са спасылкай на сайт Мінгарвыканкама кіраўнік горада заклікаў штучна не напружваць атмасферу вакол будаўніцтва бізнес-цэнтра непадалёк ад урочышча Курапаты. Пра гэта ішла гаворка падчас прыёму грамадзян, куды прыйшлі актывісты, якія выступаюць супраць узвядзення будынка.
— Мы вас пачулі. Правядзём кансультацыі з Міністэрствам культуры, іншымі арганізацыямі, навукоўцамі, — адзначыў Андрэй Шорац.
Раней прадстаўнікі гарадскіх улад і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі канстатавалі, што на тэрыторыі забудовы няма месцаў пахавання ахвяр рэпрэсій, з гэтай высновай пагадзіліся ўсе ўдзельнікі сустрэчы.
Днём раней падчас прэс-канферэнцыі да 100-годдзя міліцыі на гэтую тэму выказаўся і міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.
— Я ведаю, што існуе праблема. З аднаго боку, там ідзе легальнае, абсалютна законнае будаўніцтва, з другога боку — існуе меркаванне пэўнай групы людзей, што будаўніцтва там быць не павінна. МУС менш за ўсё хацела б выступаць трацейскім суддзёй у гэтым пытанні. Калі будзе прынята рашэнне аб спыненні будаўніцтва, пытанне такім чынам вырашыцца. Калі не — мы будзем выконваць закон, алгарытм нашых дзеянняў вядомы. У цэлым хацелася б меншага градуса вастрыні, — падагульніў кіраўнік міліцэйскага ведамства.
Дар'я КАСКО
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».