На тым жа месцы ў той жа час ...падсцерагала бяда сына і маці ў Альшанах Столінскага раёна. 37-гадовы мужчына трапіў пад колы машыны на вуліцы Школьнай насупраць дома №64.
Жыхар вёскі атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу. Роўна праз пяць дзён, 27 лютага, на гэтым жа месцы машына збіла 74-гадовую маці пацярпелага. У ДТЗ жанчына атрымала цяжкія траўмы.
Як паведамілі ў абласным упраўленні ДАІ, кіроўца, які наехаў на мужчыну, сем разоў раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, а той, што збіў пенсіянерку, — 91 раз.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.
Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.