Вы тут

20 дзён дэкрэтнага водпуску для мужчын?


У гэтым годзе рабочая група, у якую ўвойдуць спецыялісты розных ведамстваў, вывучыць пытанне мэтазгоднасці ўвядзення ў Беларусі абавязковага сацыяльнага водпуску для бацькаў пры нараджэнні дзіцяці. Магчыма, гэтае пытанне будзе вынесена і на грамадскае абмеркаванне — гэтага не выключыў віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Жарко ў інтэрв'ю часопісу «Беларуская думка».


Згодна з нашым заканадаўствам любы з бацькоў можа аформіць водпуск па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў. Беларускія мужчыны пакуль гэтым правам карыстаюцца вельмі рэдка (толькі 1% мужчын прымаюць рашэнне ўзяць дэкрэтны адпачынак замест маці дзіцяці). Аднак у апошнія некалькі гадоў іх цікавасць да гэтага стала расці.

Зараз у падпраграме «Сям'я і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016—2020 гады сфармулявана заканадаўчая ініцыятыва: абавязаць мужчын знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску не менш за 20 дзён. Мэтазгоднасць дадзенай ініцыятывы і будзе разглядацца рабочай групай.

Святлана БУСЬКО

busko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.