Вы тут

Тэрыторыя літаратуры


21 лютага 2017 года на філфаку БДУ прайшоў семінар для аўтараў-пачаткоўцаў “Тэрыторыя літаратуры”. На Карла Маркса, 31 завіталі школьнікі самых розных узростаў – прадстаўнікі Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя і гімназіі №35.

Сваім яркім і змястоўным выступленнем адкрыў семінар д.ф.н., прафесар А.М. Андрэеў, які задаў аўдыторыі досыць правакацыйнае пытанне:

– Вы ўсё яшчэ хочаце быць пісьменнікамі?

Надалей прадуктыўны дыялог працягваўся з удзелам прадстаўнікоў рэдакцый рэспубліканскіх перыядычных выданняў. Распавялі пра свой рэдактарскі вопыт Святлана Воцінава (“Маладосць”), Наталля Казапалянская (“Нёман”), Юлія Алейчанка (“Полымя”). З вострым надзённым паведамленнем звярнуўся да ўдзельнікаў семінара Дзмітрый Шулюк (“Маладосць”). А Наста Грышчук (“Літаратура і мастацтва”) прыўзняла завесу таямніцы над няпростай прафесіяй літаратурнага крытыка.

Да работы семінара падключыліся і бібліятэкары. Ад А.І. Мацвеевай (нам.дырэктара Мінскай сеці публічных бібліятэк) госці семінара даведаліся пра самыя цікавыя мерапрыемствы, якія ладзіліся апошнім часам маладымі і для маладых.

Практычная частка семінара праходзіла ў медыятэцы філфака, дзе Ж.С. Карповіч пазнаёміла ўсіх са змястоўнай выставай «Філалагічны факультэт на старонках перыёдыкі». Спецыяльныя эксперты семінара – Алеся Лапіцкая (“Літаратура і мастацтва”) і М.П. Кенька (к.ф.н., дацэнт) – расказалі пра свае ўражанні ад твораў аўтараў-пачаткоўцаў і далі парады, а з мадэратарам семінара Маргарытай Латышкевіч (“Маладосць”) удзельнікі папрактыкаваліся ў чытанні вершаў на публіку.

Маладыя аўтары атрымалі памятныя дыпломы ад РВУ “Звязда” і часопіса “Маладосць”. А дадатковыя нюансы ў атмасферу семінара дадалі музычныя выступленні яшчэ адной юнай госці філфака – вучаніцы СШ №77 скрыпачкі Кацярыны Палтаевай.

 

Маргарыта Латышкевіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».