“Маладосць”, “Бярозка”, LAUDANS, Лупасін і шчырая публіка
Запрашэнне ад Мінскай дзяржаўнай абласной сярэдняй школы-вучылішча алімпійскага рэзерва часопісы “Маладосць” і “Бярозка” атрымалі на апошні дзень зімы. Так сталася, што ён стаў першым днём вясны.
Датэрмінова.
Выходзілі з будынка школы пад такое вясёлае сонейка, што пра зіму ўжо не ўспаміналася. А ўсё чаму?
А ўсё таму, што навучэнцы трапіліся вельмі “вясновыя”.
Вы б бачылі, як яны слухалі расповеды пра “Бярозку”, вы б чулі, як яны сустракалі кожны верш паэта Віктара Лупасіна, вы б пазайздросцілі таму, як гучалі для іх песні хрысціянскага гурта LAUDANS…
Рэдакцыі часопісаў “М” і “Б” выказваюць сонечную падзяку ўдзельнікам імпрэзы — LAUDANS-ам Алёне Палачанскай і Андрэю Лугіну, паэту Віктару Лупасіну, усім-усім-усім настаўнікам і вучням Мінскай дзяржаўнай абласной сярэдняй школы-вучылішча алімпійскага рэзерва.
Яшчэ сустрэнемся!
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.