Вы тут

Кабякоў: Беларусь разглядае Грузію як важнага партнёра


Учора ў Палацы Незалежнасці адбылася сустрэча Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра ЛУКАШЭНКІ і Прэзідэнта Грузіі Гіоргія Маргвелашвілі.


Нагадаем, напярэдадні кіраўнікі дзяржаў правялі афіцыйныя перамовы, у ходзе якіх бакі пацвердзілі зацікаўленасць ва ўмацаванні беларуска-грузінскага ўзаемадзеяння на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах, што ўяўляюць узаемную цікавасць.

*  *  *

Учора таксама адбылася сустрэча Гіоргія Маргвелашвілі і Андрэя КАБЯКОВА, прэм'ер-міністра нашай краіны. На думку кіраўніка Саўміна, Беларусь і Грузія павінны пашыраць наменклатуру ўзаемных паставак. «Мы будзем надзвычай радыя магчымасці пастаўкі большай наменклатуры, большай колькасці прадукцыі. І мы зацікаўлены ў прадукцыі нашых грузінскіх партнёраў, многае з таго, што вы робіце, немагчыма вырабляць у нас у сілу кліматычных умоў. Будзем радыя, калі мы намецім сумесныя планы не толькі па простым тавараабмене, але і па ўзаемных інвестыцыях — мы гатовыя да абмеркавання і гэтых пытанняў», — адзначыў беларускі прэм'ер.

Андрэй Кабякоў лічыць, што Грузіі, акрамя агучаных прэзідэнтамі прапаноў па супрацоўніцтве, будзе цікавы беларускі вопыт і ў сферы генеральнага планавання гарадскога і рэгіянальнага развіцця, арганізацыі руху грамадскага транспарту, работы камунальных службаў. «Пад гэты і іншыя праекты гатовыя забяспечыць пастаўкі сучаснай пасажырскай і камунальнай тэхнікі», — адзначыў ён.

Значны патэнцыял прэм'ер-міністр бачыць і ў выкарыстанні інфраструктуры тэхнапаркаў Рэспублікі Беларусь і Грузіі для прасоўвання сумесных навуковых праектаў, развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва і падрыхтоўкі ІT-спецыялістаў. «Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам забяспечыць выхад нашых адносін на якасна новы ўзровень», — рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Не толькі тавараабмен

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.