Вы тут

У Клічава з'явіўся свой брэнд


Ініцыятыва грамадскага аб'яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» выбраць сабе ў якасці сімвала якую-небудзь птушку была падтрымана на Клічаўшчыне. Раён лясны, акцэнт у сваім развіцці робіць менавіта на экалагічны складальнік, птушак тут болей чым дастаткова. Апыталі насельніцтва, правялі круглы стол і прыпыніліся на сойцы. Яна перамагла з больш чым двух дзясяткаў прапанаваных на выбар прэтэндэнтаў.


— З улікам народнага меркавання дэпутаты на нядаўняй сесіі зацвердзілі гэты сімвал, — паведаміў старшыня Клічаўскага райсавета Уладзімір КНІГА. — Райвыканкаму даручана распрацаваць пералік мерапрыемстваў па яго папулярызацыі. Аб'яднанне «Ахова птушак Бацькаўшчыны» пацвердзіла сваю гатоўнасць намаляваць на фасадзе аднаго з жылых дамоў горада сойку. Дом рамёстваў ужо пачаў працаваць над тым, як растыражаваць сімвал з дапамогай сваіх вырабаў. Разглядаецца таксама магчымасць выкарыстаць гэты сімвал як ініцыятыву па брэндзіраванні раёна і паўдзельнічаць у праграмах ПРААН або Глабальнага экалагічнага фонду. Добра будзе, калі пад гэты праект атрымаецца яшчэ і знайсці грошы.

У Клічаве лічаць, што сойка самы адпаведны сімвал для раёна. Яна сустракаецца ў тутэйшых лясах, садзейнічае з'яўленню дубраў. Птушка гаспадарчая, дзелавітая і вельмі сімпатычная, кажуць жыхары.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».