Вы тут

Мінскія ратавальнікі з-за пажару ў інтэрнаце эвакуіравалі 200 чалавек


Здарэнне адбылося ў канцы працоўнага дня ў будынку інтэрната па вуліцы Сурганава: тут спрацавала пажарная сігналізацыя «Маланка».


У памяшканні пральні загарэліся складзіраваныя там пасцельныя рэчы. Агонь пашкодзіў маёмасць, керамічную плітку на сцяне, закурадыміў памяшканне. Работнікі МНС і адміністрацыя эвакуіравалі з будынка па двух лесвічных маршах 200 чалавек. Прычына пажару ўстанаўліваецца, версія, якая разглядаецца, — неасцярожнае абыходжанне з агнём неўстаноўленай асобы.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Загарэлася пасцельная бялізна

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».