Вы тут

Тэлеканал «Беларусь 3» змяніў вонкавае афармленне


З першага дня вясны тэлеканал «Беларусь 3» змяніў вонкавае афармленне, зыходзячы са слогану «Тэлеканал сапраўдных каштоўнасцяў».


Так, асновай музычных заставак стала фартэпіянная п'еса чэшскага кампазітара Яна Ладзіслава Дусека «Ріаnо Соnсеrtо іn F Mаjоr ор.17», у свой час напісаная, між іншым, менавіта на тэрыторыі Беларусі.

Што да графічнага «макіяжу», то дызайнер тэлеканала Кацярына Вусік падабрала для новага вобраза шэраг рэпрадукцый карцін Марка Шагала і Івана Хруцкага, фотаздымкі з вядомага праекта «Скарбы Беларусі», гравюры з Бібліі Францыска Скарыны, выявы знакавых мясцін нашай краіны.

Але, бадай, самыя істотныя змены адбыліся ў дзіцячай праграме «Дабраранак». З 1 сакавіка абаяльныя лялечныя беларускамоўныя зайцы Кася і Лесік перабраліся ў новую студыю, поўную вясёлых мячыкаў і паветраных шарыкаў. А дапамагаюць ім падтрымліваць у дзяцей добры настрой чатыры новыя вядучыя, якія папярэдне прайшлі сур'ёзны, цалкам дарослы адбор — сталічныя чацвёртакласнікі Аня Дзядзюля, Варвара Саскавец і Ілья Чудук (на фота), а таксама шасцікласнік Іван Касцюкевіч.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Загаловак у газеце: Вясновы «макіяж»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.