Вы тут

Да статка кароў далучыўся дзікі алень


Да статка кароў, якія пасвяцца ў ваколіцах нямецкага горада Фленсбург, далучыўся дзікі алень, паведамляе Lосаl.


Мясцовыя жыхары заўважылі аленя каля двух гадоў таму. Ён рэгулярна наведваў статак кароў і праводзіў з імі ўсё больш часу. Часам жывёла ішла ў лес і адсутнічала некалькі тыдняў ці месяцаў, але заўсёды вярталася назад. Мяркуючы па нарожніках, яго ўзрост складае не менш за пяць гадоў. «Магчыма, сярод кароў ён адчувае сябе ў большай бяспецы, таму што там на яго не стануць паляваць», — мяркуе Катрын Кох з нямецкай Асацыяцыі абароны прыроды. Акрамя таго, аленя, па яе словах, можа прыцягваць сена, якім кормяць жывёлу. «Цяпер ён, напэўна, ужо лічыць сябе каровай», — жартуе Герд Кемер, які ўзначальвае арганізацыю, якой належыць паша. Алень прывык да людзей і дазваляе набліжацца да сябе на 20—30 метраў.

Іван Купарвас

Загаловак у газеце: Алень пасяліўся... сярод кароў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».