Вы тут

Рэформа ЖКГ у сталіцы дапамагае эканоміць мільёны


Днямі мы спрабавалі прааналізаваць рэформу сістэмы ЖКГ з пункту гледжання абывацеля, а цяпер сваю прафесійную ацэнку, заснаваную на фактах, далі спецыялісты дзяржаўнага аб’яднання “Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка”.


Сярод асноўных мэт укаранення рэформы было скарачэнне выдаткаў на ўтрыманне адміністрацыйна-кіраўніцчага персаналу, стварэнне адзінай структуры кіравання жыллёвымі аб'яднаннямі у г. Мінску, зніжэнне выдаткаў на аказанне паслуг, у тым ліку прамое скарачэнне выдаткаў бюджэту пры павышэнні празрыстасці і паляпшэнні якасці прадастаўлення паслуг, павелічэнне долі кампенсацыі затрат насельніцтвам без павышэння тарыфаў.

Усяго за 2016 год была праведзена 1451 працэдура закупак. У выніку таргоў па тэхнічным абслугоўванні жылога дома, тэхнічным абслугоўванні ліфта, бягучым рамонце, добраўпарадкаванні, ямачным рамонце, падтрыманні і аднаўленні санітарнага і тэхнічнага стану прыдамавой тэрыторыі, замене ліфтаў у жылых дамах, санітарным утрыманні дапаможных памяшканняў жылога дома эканомія склала 20,30 млн рублёў, па капітальным рамонце – 44,72 млн рублёў. Кошт работ знізіўся амаль на 35%.

Акрамя зніжэння кошту работ пры правядзенні тэндарных працэдур значныя сродкі эканомяцца ЖКГ пры прыёмцы выкананых падрадчыкамі работ. У ходзе кантролю за аб'ёмамі і якасцю ў 2016 годзе не прыняты работы на суму 5,54 млн рублёў.

Практыка ўвядзення ў ЖЭУ пасады рабочага па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў паказала, што замацаванне некалькіх дамоў за такім хаусмайстрам дазваляе яму дасканала вывучыць асаблівасці і недахопы аб'ектаў жыллёвага фонду, падтрымліваць абсталяванне, памяшканні ў належным стане, своечасова праводзіць прафілактычныя работы, што ў сваю чаргу забяспечвае зніжэнне выдаткаў на бягучы рамонт. Такім чынам, асноўны пералік работ выконваецца адным высокакваліфікаваным рабочым, які дакладна плануе парадак сваіх дзеянняў для эфектыўнага выкарыстання працоўнага часу і выканання работ, і няма неабходнасці адпраўляць на гэты ўчастак работы рaзнапрофільных  рабочых. Канцэнтрацыя работ на невялікім участку дазваляе пазбегнуць страт працоўнага часу на пераходы ад аднаго аб'екта да іншага.

Рабочыя па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў ЖЭУ на базе вучэбнага цэнтра Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь «Жылкам» прайшлі перападрыхтоўку па праграме "Навучанне рабочых па комплексным абслугоўванні». Таксама праведзена работа па атэстацыі кіраўнікоў і спецыялістаў ЖКГ.

Дар’я КАСКО

kasko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?