Вы тут

У Доме дружбы зладзілі вечар памяці паэта Алеся Пісьмянкова


На Беларусі жыло шмат паэтаў, чый лёс трагічна і заўчасна абарваўся. Пачынаць гэты спіс можна ад Максіма Багдановіча і працягваць да Яўгеніі Янішчыц і Анатоля Сыса. Зараз у іх шэрагах можна згадаць і Алеся Пісьмянкова, які днямі адзначыў бы 60-годдзе...


Алесь Пісь­мян­коў чы­тае вер­шы пад­час Свя­та бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства ў Мі­ры, 2002 г.

Беларускага паэта і журналіста Алеся Пісьмянкова няма з намі ўжо трынаццаць гадоў. Свой шлях у літаратуру ён пачынаў сярод такіх класікаў беларускага слова, як Максім Танк, Аркадзь Куляшоў, Пятрусь Броўка ды прадстаўнікоў так званага пакалення «дзяцей вайны». Моцны літаратурны асяродак загартаваў таленавітага юнака ў выдатнага паэта і сапраўднага журналіста. На глебе беларускай літаратуры Пісьмянкоў займаўся не толькі асабістай творчасцю, але і культурай краіны ў цэлым. Ён працаваў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісах «Полымя» і «Вожык». Яго журналісцкія намаганні высока ацанілі: некалькі гадоў Алесь Пісьмянкоў займаў пасаду галоўнага рэдактара «ЛіМа». Важныя пасады давяралі яму і надалей, бо пасля паэт выконваў абавязкі сакратара Саюза пісьменнікаў Беларусі. Сябры ды знаёмыя Пісьмянкова згадваюць, што ён быў адказным кіраўніком, заўсёды дбаў пра сваю справу. Нягледзячы на новыя кар'ерныя ўмовы, творца ніколі не аддаляўся ад людзей, з усімі паводзіў сябе папросту, за што яго любілі і паважалі супрацоўнікі.

Сімвалічна, што вечар памяці Алеся Пісьмянкова зладзілі менавіта ў Доме дружбы. За нядоўгае, але насычанае жыццё паэт знайшоў шмат шчырых ды адданых сяброў.

Ушанаваць памяць Пісьмянкова сабраліся паэты і празаікі Мікола Мятліцкі, Мікола Шабовіч, Зіновій Прыгодзіч, Ганад Чарказян, Антаніна Хатэнка, прафесар, перакладчык Іван Чарота, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, паэт, перакладчык Уладзімір Скарынкін з жонкай Валянцінай, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка ды шмат іншых. «Такога маштабнага, добрага, шчырага, чуллівага чалавека цяжка знайсці, — сведчыць паэт Ганад Чарказян. — Я шмат кантактаваў з Алесем Пісьмянковым і дзякую лёсу за такую магчымасць».

Напярэдадні сустрэча, прысвечаная памяці Алеся Пісьмянкова, адбылася ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, дзе асноўную ўвагу скіравалі на ўспаміны пра жыццё творцы. Імпрэза ў Доме дружбы прайшла з акцэнтам на творчасці ды паэтычнай спадчыне літаратара. Гасцей мерапрыемства акружалі вершы: радкі з твораў Пісьмянкова мяняліся на слайдах прэзентацыі, іх дэкламавалі сябры ды аматары творчасці паэта, чыталі на памяць запрошаныя на імпрэзу студэнты БДУ.

— Алесь пражыў кароткае жыццё, але шмат зрабіў для беларускай літаратуры, — сцвярджае вядучы імпрэзы паэт, Навум Гальпяровіч. — На жаль, яго шчаслівы творчы шлях трагічна абарваўся. Але ж паэты не паміраюць, бо з намі жывуць іх вершы.

Дар'я ЧАРНЯЎСКАЯ

Фота Кастуся ДРОБАВА

Загаловак у газеце: Жыць праз вершы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».