Вы тут

Да стагоддзя беларускай міліцыі выпушчаны тэматычны паштовы блок


Блок складаецца з дзвюх марак нязвычнай круглай і прамавугольнай формы, якія выкананы на высокім тэхналагічным узроўні з дапамогай тэрмічнага ціснення металізаванай фольгай залатога колеру. На круглай марцы адлюстравана эмблема Міністэрства ўнутраных спраў, а на прамавугольнай — будынак МУС. Сімвалічна, што менавіта ў ім адбылася ўрачыстая цырымонія гашэння марак.


Мерапрыемства прайшло пры ўдзеле кіраўніка міліцэйскага ведамства Ігара ШУНЕВІЧА і міністра сувязі і інфарматызацыі Сяргея ПАПКОВА. Міністр унутраных спраў адзначыў, што напярэдадні юбілею была праведзена шматгранная работа. Разам з выхадам кніг, мастацкага і дакументальнага фільмаў, юбілейнага медаля выпуск марак стаў адной з найважнейшых падзей падрыхтоўкі да маштабнага свята. Паштовы блок можна прылічыць да мастацкай сімволікі, дзякуючы якой аб значнай для МУС і ўсёй краіны ў цэлым падзеі даведаюцца ва ўсім свеце.

Акрамя паштовага блока, у выпушчаны да свята набор уваходзяць канверт «Першы дзень» і спецыяльны памятны штэмпель. Праект быў рэалізаваны Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі пры падтрымцы «Белпошты».

Міністр сувязі і інфарматызацыі паведаміў, што ў суверэннай Беларусі было выпушчана 1180 марак, штогадовы абарот — каля 30—40 найменняў. Нагодай для стварэння новых марак служаць усе значныя для жыцця краіны даты і падзеі. Атрымаць сваю ўласную марку для кожнага ведамства ганарова яшчэ і таму, што мастацкія работы беларускіх майстроў цэняцца філатэлістамі ва ўсім свеце. Пацвярджэнне таму — другое месца, якое занялі прадстаўнікі нашай дзяржавы на нядаўнім міжнародным конкурсе і выстаўцы ў Кітаі.

Як адзначыў Сяргей Папкоў, выданне марак — адзін з аспектаў папулярызацыі нашай дзяржавы ў свеце. У хуткім часе 15 тысяч выпушчаных да юбілею асобнікаў разляцяцца ў розныя куткі планеты і чарговы раз распавядуць аб нашай краіне.

Міністр унутраных спраў заўважыў, што галоўным у падрыхтоўцы да свята было выканаць сваю работу так, каб яно прайшло ва ўмовах міру, спакою, згоды ў грамадстве і стабільнасці, якой даражыць кожны грамадзянін. На думку Ігара Шуневіча, на цяперашні момант праваахоўная сістэма дзяржавы ўяўляе сабой адзіны згуртаваны арганізм, які забяспечвае выкананне задач па абароне правапарадку і захаванні бяспекі ў дзяржаве. Органы ўнутраных спраў у гэтым працэсе займаюць цэнтральнае месца.

Дар'я КАСКО

kasko@zvіazda.by

Загаловак у газеце: У падарожжы па свеце

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.