Вы тут

Атрымай грант і паспрабуй сябе ў бізнесе, фатаграфіі, дызайне адзення


На гранты "Актывія" можа прэтэндаваць любая беларуска, якая прапануе ўласны праект у галіне бізнесу, кіно, фатаграфіі, танцу, кандытарскай справы, выяўленчага мастацтва, дызайну адзення. Сем жанчын з самымі арыгінальнымі ідэямі атрымаюць не толькі фінансавую падтрымку ў памеры 5,5 тысячы рублёў, але і дапамогу прафесіяналаў.


Да 2 красавіка запоўніце форму на сайце actіvіa.by, апішыце сваю мэту: стварыць калекцыю жакетаў, адкрыць анлайн-булачную, правесці fashіon-здымкі і г. д. Перавагу будуць мець максімальна прапрацаваныя ідэі. Той, хто трапіць у фінал, прэзентуе свае планы 11 красавіка ў Мінску. Пераможцы апошняга этапу адбору атрымаюць грант на рэалізацыю праекта і рэгулярныя кансультацыі ментараў — рэжысёра самых гучных у апошнія гады прэм'ер "Беларусьфільма" Аляксандра Бутара; прымы-балерыны Вялікага тэатра і стваральніцы ўласнай балетнай школы Марыны Вежнавец; fashіon-фатографа, чые здымкі трапілі ў топ-100 найлепшых фота Vogue-2016 Таццяны Кежы; дызайнера адзення і пастаяннай удзельніцы Belarus Fashіon Week Вольгі Кардаш; стваральніцы французскай кандытарскай Moulіn у Мінску Таццяны Жалнерчык; уладальніцы кансалтынгавай кампаніі "Тут і Цяпер" Ірыны Сотнікавай; сузаснавальніцы Галерэі "Ў", мекі сучаснага беларускага мастацтва Ганны Чыстасердавай.

У атрымальніц грантаў на рэалізацыю мары будзе два месяцы. Аб тым, якая няпростая праца чакае ўдзельніц, "Актывія" расказала ў спецыяльных відэасюжэтах пра кожнага з ментараў. Такія натхняльныя гісторыі ствараюцца для праекта "Жыві ў гармоніі з сабой" па ўсім свеце: у Францыі, Германіі, Іспаніі, Бразіліі, Мексіцы, Японіі, ЗША, Расіі. Ролікі можна ўбачыць на сайце праекта.

— Я добра памятаю, як пачынала сама: адзін камп'ютар на шасцярых, поўнае неразуменне навакольных адносна таго, што мы робім і як на гэтым можна зарабіць, — кажа Ірына Сотнікава. — Я хачу параіць будучым удзельніцам не забываць аб тым, што ваш поспех непасрэдна будзе залежаць ад таго, якую карысць атрымаюць патэнцыйныя кліенты. Каго вы хочаце зрабіць шчаслівым? Грошы прыходзяць следам за ўдзячнасцю, а ўсведамленне свайго ўкладу дазволіць быць на сваім месцы, адчуваць гармонію.

Святлана БАРЫСЕНКА

Загаловак у газеце: Атрымай грант і паспрабуй сябе ў бізнесе, фатаграфіі або дызайне адзення

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».