Вы тут

Брэсцкія панчошнікі закаталі ў бляшанкі жаночыя шкарпэткі


Натхнёныя поспехам продажу шкарпэтак у бляшанках да мужчынскага дня, брэсцкія панчошнікі пайшлі яшчэ далей напярэдадні дня жаночага. Яны закаталі ў бляшанкі жаночыя шкарпэткі, іх восем відаў з розным малюнкам.


Пакупнік не будзе ведаць, якія яму трапяцца аж да ўскрыцця тары. Больш за тое, на дне бляшанкі ляжыць цукерачка і стыкер з пажаданнямі, накшталт «Будзь здаровая! Будзь каханая!». Сюрпрыз у тым, што зместу віншавання таксама не ведаеш, пакуль не адкрыеш пакупку. І пажаданняў падрыхтавана восем розных відаў.

У фірменным магазіне Брэсцкага панчошнага камбіната сказалі, што святочнага тавару пакуль няма ў продажы, ён чакаецца з 4 сакавіка. Шкарпэткі яшчэ будуць прадавацца ў драўляных куфэрках. У кожным упакавана па шэсць пар. Бляшанак выпушчана 3 тысячы, а куфэркаў 500. Такім чынам, партыя абмежаваная, вытворцы спадзяюцца, што яна разыдзецца хутка.

Святлана ЯСКЕВІЧ

уасkеvісh@zvіаzdа,bу

Загаловак у газеце: 8 пар шкарпэтак і 8 чароўных слоў

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.