Вы тут

У Палаце прадстаўнікоў абмеркавалі падрыхтоўку да сесіі ПА АБСЕ


26-я штогадовая сесія Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ), што адбудзецца ў беларускай сталіцы 5— 9 ліпеня гэтага года, дазволіць павысіць ролю нашай краіны ў пытаннях сусветнай палітыкі. Такую думку падчас першага пасяджэння рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы да сесіі ПА АБСЕ выказаў Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі і рэспубліканскага аргкамітэта.


«Мерапрыемства такога ўзроўню і маштабу праводзіцца ў нашай краіне ўпершыню. Яно дазволіць павысіць ролю Беларусі ў пытаннях сусветнай палітыкі і бяспекі, развіцці палітычнага дыялогу з парламентарыямі іншых дзяржаў, адкрые новыя магчымасці па прасоўванні нацыянальных інтарэсаў нашай краіны, пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, — адзначыў парламентарый. — Перакананы, што будучая сесія, у якой возьмуць удзел каля 700 дэлегатаў з 57 краін свету, не толькі з Еўропы, але і з Канады, і са Злучаных Штатаў Амерыкі, будзе рэзультатыўнай».

Маштаб і важнасць будучай работы патрабуе цеснай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый, лічыць спікер. З гэтай мэтай быў створаны дзяржаўны аргкамітэт. «Палатай прадстаўнікоў ужо праведзена пэўная падрыхтоўчая работа. У першую чаргу гэта датычыцца вырашэння фінансавых пытанняў», — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка. Па яго словах, ужо падрыхтаваны папярэдні каштарыс выдаткаў.

Агульная тэматыка сесіі, што мае адбыцца ў гэтым годзе, — умацаванне ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і росквіту ў рэгіёне АБСЕ. Ужо распрацаваны лагатып і праект праграмы. У прыватнасці, 5 ліпеня плануецца правядзенне сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам ПА АБСЕ, выступленне кіраўніка дзяржавы з прывітальным словам на ўрачыстым адкрыцці сесіі.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Імідж у сусветнай палітыцы

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.