Вы тут

Серыя «Чытаем па-беларуску з velcom» прайшла ў Магілёве


Больш за 17 тысяч школьнікаў са 140 устаноў адукацыі па ўсёй краіне далучыліся да інтэрактыўных урокаў па роднай мове


Серыя заняткаў праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» завяршылася ў Магілёўскай вобласці урокам для 100 вучняў 2-3 класаў у гарадской Ратушы — Музеі гісторыі Магілёва.

Спецыяльную праграму заняткаў праводзілі пісьменнікі, акцёры, спартмены і тэлевядучыя. На Магілёўшчыне ўрокі праекта прайшлі ў школах і гімназіях Бабруйска, Горак, Асіповіч, Крычава і Магілёва. Вядомыя пісьменніцы Раіса Баравікова і Наталля Бучынская, казачніца Алёна Масла, галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка» Уладзімір Ліпскі, тэлевядучы Юрый Жыгамонт распавялі вучням 2-3 класаў пра беларускую літаратуру, мову і культуру. Школьнікаў Бабруйска сваімі песнямі і загадкамі на беларускай мове пацешыў музыка Андрусь Такінданг. Спецыяльны ўрок з удзелам варатара ФК «Днепр» Руслана Капанцова і прэс-аташэ клуба Андрэя Ільені прайшоў у музеі гісторыі Магілёва – гарадской Ратушы. Прадстаўнікі футбольнага клуба правялі гульню на веданне спартыўных тэрмінаў. «Мы жадаем дапамагчы ў фармаванні беларускай нацыі. Вельмі важна, што падобныя ініцыятывы праходзяць у навучальных установах. Чым больш адукаваным будзе новае пакаленне, тым больш можна будзе гаварыць пра адраджэнне нацыянальнай ідэнтычнасці», – адзначыў Андрэй Ільеня.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».