Вы тут

Сёлета белыя буслы прыляцелі ў Беларусь раней, чым звычайна


Сёлета белыя буслы прыляцелі ў Беларусь раней, чым звычайна, паведамляе прэс-служба грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ).


Арнітолагі адзначаюць, што ўжо 4 сакавіка на ўскраіне Гродна былі заўважаныя чатыры белыя буслы, якія вярнуліся на радзіму з месцаў зімоўкі.

«У пачатку сакавіка мы можам бачыць белых буслоў, якія зімавалі непадалёк: у Паўднёвай Еўропе ці ў Егіпце, напрыклад, на знакамітым курорце Шарм-эш-Шэйх. А пачатак масавага прылёту мы чакаем у трэцяй дэкадзе сакавіка», — расказала загадчыца лабараторыі арніталогіі НПЦ Нацыянальнай акадэміі навук па біярэсурсах Ірына Самусенка. Птушкі не застануцца без ежы: яны могуць лавіць дробных грызуноў на палях і рыбу на вадаёмах. Акрамя буслоў, у Беларусь ужо вярнуліся першыя кнігаўкі, шэрыя жураўлі, палявыя і лясныя жаўрукі, а таксама шпакі. З кожным днём колькасць відаў птушак павялічваецца.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Прыляцелі першыя буслы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?