Вы тут

Валянціне Церашковай споўнілася 80 год


Учора сваё 80-годдзе адсвяткавала адна з самых вядомых жанчын мінулага стагоддзя — наша зямлячка Валянціна Уладзіміраўна ЦЕРАШКОВА, Герой Савецкага Саюза, першая жанчына-касманаўт.


Як адзначыў у сваім віншаванні Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр ЛУКАШЭНКА, «палёт першай у свеце жанчыны-касманаўта стаў адной з найбольш яскравых старонак у гісторыі скарэння космасу». «Сіла духу і настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэт здабылі Вам высокі аўтарытэт, шчырую павагу калег і мільёнаў людзей ва ўсім свеце», — гаворыцца ў віншаванні. «Сёння вы прымаеце актыўны ўдзел у грамадска-палітычным і культурным жыцці сваёй краіны. Мы высока цэнім Вашу шматгранную дзейнасць, якая садзейнічае развіццю і ўмацаванню беларуска-расійскага сяброўства і супрацоўніцтва», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Валянціна Уладзіміраўна паходзіць з сям'і беларускіх сялян, з'яўляецца ганаровай грамадзянкай Віцебска. Легендарнай жанчыне прысвоены тытул «Найвялікшая жанчына ХХ стагоддзя».

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Легендарная, наша...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».