Вы тут

Юбілей айчыннай міліцыі адсвяткавалі з размахам


У беларускай сталіцы на Кастрычніцкай плошчы адбыўся ўрачысты марш, прысвечаны 100-годдзю заснавання беларускай міліцыі. Гэта падзея ўнікальная не толькі для нашай краіны, але і для ўсяго свету. У шэсці ўдзельнічалі прадстаўнікі самых разнастайных структур Міністэрства ўнутраных спраў — ад супрацоўнікаў ДАІ да спецыялістаў-кінолагаў, а таксама тэхніка розных эпох — ад легендарных аўтамабіляў «ГАЗ» да сучасных БТРаў і браніраваных іншамарак.


Перад пачаткам шэсця Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прысутных са святам. Прэзідэнт адзначыў, што менавіта перад супрацоўнікамі МУС стаіць задача па ўмацаванні статуса нашай краіны як бяспечнай дзяржавы. Поспех у гэтым залежыць ад дакладнасці і зладжанасці іх дзеянняў, ад умення аналізаваць сітуацыю і прымаць вывераныя рашэнні. «Памятайце, што ў вашай працы няма месца нядбайнасці, некампетэнтнасці і абыякавасці. Ад гэтага залежыць вера людзей у здольнасць улады абараняць правы і свабоды грамадзян», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Ні адна паліцэйская структура свету такога мерапрыемства не праводзіла: у такім маштабе, каб удзельнічалі ўсе падраздзяленні Міністэрства ўнутраных спраў. Гэта зрабілі толькі мы. Урачысты марш, які атрымаўся амаль як ваенны парад, пераканаў усіх у тым, што страявая зладжанасць — адлюстраванне баявой зладжанасці, якая ёсць у міліцыі», — расказаў Юрый Караеў, намеснік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі.

Не горш за мужчын гэта пацвердзілі і прадстаўніцы слабага полу. Па словах Юрыя Караева, курсанткі Акадэміі МУС, якія маршыравалі ў складзе пешай калоны, у вольны час падлічылі, што ўсяго адбылося 48 трэніровак, падчас кожнай з якіх яны прайшлі ад 5 да 8 кіламетраў, з іх траціна — страявым крокам. У цэлым — каля 300 кіламетраў. За пяць месяцаў трэніровак дзяўчаты пахудзелі хто на чатыры, а хто і на восем кілаграмаў!

Усяго ў маршы ўзяло ўдзел больш за 1200 чалавек і 46 адзінак тэхнікі. Сярод пешай калоны былі разлікі ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў і Акадэміі МУС, аўтамабільнай інспекцыі, дэпартамента аховы міністэрства і нават спецыялістаў-кінолагаў разам са службовымі сабакамі. Што датычыцца аўтамабільнай калоны, то спачатку праехаў разлік рэтратэхнікі — аўтамабілі мінулага стагоддзя, а затым і сучасныя машыны.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Так 100-годдзе адзначаюць толькі ў нас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».