Вы тут

Па ўражанні — у «Новую Друць»*


Сёлета гэта адно з найбуйнейшых аграпрадпрыемстваў Магілёўскай вобласці будзе збіраць першы ўраджай жэньшэню. Інавацыйны бізнес-праект быў запушчаны тут у 2011 годзе. Спадзяванні на яго вялікія. Культура родам з Кітая, капрызная і абы-дзе расці не будзе. А вось тут, у Бялыніцкім раёне, узяла і прыжылася.


Ана­толь Драз­доў збі­ра­ец­ца па­шы­раць жэнь­шэ­не­выя план­та­цыі.

І корань жэньшэню на далоні

Не дзіўна, што і знаёмства з гаспадаркай пачалося менавіта з жэньшэню. Яе кіраўнік Анатоль Драздоў прапаноўвае ехаць на месца і паглядзець, як зімуе кітайскі госць. Хоць ён тут ужо даўно не госць, і беларускія маразы яго зусім не пужаюць. Вунь нават дах з цяпліцы знялі. Адзінае, чаго баіцца расліна, дык гэта зацяжнога дажджу. Для яе паліву летам выкарыстоўваецца спецыяльная, кропельнага тыпу сістэма. А яшчэ жэньшэню патрэбны паўзмрок. Таму ад прамых сонечных прамянёў яго тут прыкрываюць цёмнай плёнкай.

— Мы адзіныя ў краіне займаемся вырошчваннем жэньшэню, — удакладняе дырэктар. — Ужо нават і насенне сваё ёсць. Зараз вывучаем рынкі збыту, глядзім, куды выгадней прадаваць цуда-корань. Па эканамічных падліках, рэнтабельнасць ад яго рэалізацыі павінна скласці каля 30%. Таму плануем павялічваць пасяўныя плошчы.

Прыклад для пераймання

«Новая Друць» наогул перадавое сельгаспрадпрыемства. Гэта адзін з яскравых прыкладаў, як сёння можна паспяхова развівацца адразу па некалькіх кірунках.

— Наша таварыства аб'яднала 6 гаспадарак, на яго тэрыторыі знаходзіцца больш за сотню вёсак, 3 сельскія саветы, — кажа Анатоль Драздоў. — Агульная плошча гаспадаркі каля 20 тысяч гектараў, з іх 17 тысяч — сельгасугоддзі. Асноўная дзейнасць прадпрыемства — жывёлагадоўля, 60% выручкі за год атрымліваем менавіта ад яе. Развіваем раслінаводства, што дае магчымасць цалкам забяспечыць сябе кармамі. Дадаткова займаемся бульбай, маем нават крухмальны завод для яе перапрацоўкі. Ёсць таксама падсобныя вытворчасці па дрэваапрацоўцы, цэх мінеральнай пітной вады, швейны цэх. Больш за 140 гектараў тэрыторыі займае сад. Нашы яблыкі карыстаюцца попытам у Расіі.

Даглядаць вялікую гаспадарку дапамагае якасная тэхніка. Анатоль Драздоў запрашае на машынны двор і з задавальненнем дэманструе «атрад» трактароў МТЗ. Тэхніка выглядае так, што хоць сёння гатова рынуцца на палеткі. Потым ідзём глядзець рэдкі для гаспадарак нашай краіны бульбаўборачны камбайн ДэВулф. Галоўны механік Дзяніс Смалякоў з яго парушынкі здувае. Тэхніка аж блішчыць.

Ана­толь Драз­доў з га­лоў­ным ме­ха­ні­кам Дзя­ні­сам Сма­ля­ко­вам на фо­не рэд­кай для гас­па­да­рак Бе­ла­ру­сі тэх­ні­кі — буль­ба­ўбо­рач­на­га кам­бай­на Дэ­Вулф.

Каб праца была на вынік

Кіраўнік вялікай гаспадаркі Анатоль Драздоў жыве па прынцыпе: дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся. Калісьці ён, перспектыўны студэнт Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, меў усе шанцы застацца ў навуцы. Але жаданне працаваць на зямлі перамагло. Вярнуўся дадому і амаль 16 гадоў узначальваў гаспадарку «Падзевічы». Потым стаў дырэктарам «Новай Друці», а былая гаспадарка хутка ўвайшла ў яе склад. ААТ «Новая Друць», у сваю чаргу, з'яўляецца даччынай арганізацыяй агракамбіната «Мачулішчы» і знаходзіцца ў сістэме Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта. Гаспадарка працуе стабільна, працягвае паспяхова развівацца. Сёлета ў планах пабудаваць сховішча для яблыкаў, перавесці на мясцовыя віды паліва кацельню крухмальнага завода. Працуюць тут і над тым, каб змяншаць затраты. Гэта дасць магчымасць функцыянаваць яшчэ больш эфектыўна.

Летась спраў у Анатоля Драздова прыбавілася. Ён быў абраны ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Вопыт у яго багаты, праблемамі людзей па роду сваёй дзейнасці заўсёды займаўся. Зараз па дапамогу ідуць і тыя, хто ніякіх адносін да гаспадаркі не мае. У цесным кантакце сенатар працуе з сельвыканкамамі. Старшыня Цяхцінскага сельсавета Аляксандр Цыбульскі з удзячнасцю кажа пра яго дапамогу па афарбоўцы помнікаў загінулым у гады вайны. Пад апекай знаходзяцца ветэраны і малалетнія вязні вайны, якім кіраўнік «Новай Друці» дапамагае з дровамі і апрацоўкай прысядзібных участкаў. Пад крылом аграпрадпрыемства ўсе сацыяльныя аб'екты, што размешчаны на яго тэрыторыі. Сярод іх 5 школ і 6 дзіцячых садкоў. Дырэктар Цяхцінскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа Аляксандр Мамчанка паведаміў, што гаспадарка рэгулярна забяспечвае іх прадуктамі, агароднінай і садавіной, дапамагае рабіць рамонт, выдзяляе транспарт. У насельніцтва ёсць добрая магчымасць набываць прадукцыю гаспадаркі ў яе фірменных крамах. Цяпер іх тры, але хутка адкрыецца чацвёртая ў Бялынічах. Ёсць свая гасцініца, кавярня, сталовая. Для спецыялістаў пабудавана камфартабельнае жыллё. Усе зроблена для таго, каб у чалавека быў толькі адзін клопат — працаваць на вынік.

* - на правах рэкламы

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.