Вы тут

Лекцыя з “Маладосцю” у МДЛУ


Лекцыя з “Маладосцю” у МДЛУ

У першы панядзелак вясны першы курс факультэта міжкультурных камунікацый Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта праслухаў лекцыю па сучаснай беларускай літаратуры з вуснаў нязвыклых выкладчыкаў — рэдактараў і аўтараў часопіса “Маладосць”.

Завітваць у сцены гэтай установы “маладосцеўцам” даводзіцца часта, як і тамтэйшым студэнтам — у “маладосцеўскія”. Прычыны — існаванне ў часопісе імянной рубрыкі ўніверсітэта, рэгулярнае друкаванне перакладаў, зробленых студэнтамі падчас практыкі ў нашай рэдакцыі. Але гэта ўскосныя прычыны, якія працуюць перманентна на працягу года. Першачарговай, галоўнай прычынай з’яўляецца сама вясна, з пачаткам якой па традыцыі, заведзенай, мабыць, Пятром Васючэнкам, ладзіцца штогадовая творчая сустрэча пад назвай: “Вясна, каханне, “Маладосць”. (Ці мо яны не бяруць “маладосць” у коскі, мо не пішуць з вялікай літары?.. Так ці іначай, але) сустрэча гэтая заўсёды ладзіцца праз “Маладосць”.

У ролі выкладчыка Дзмітрый Шулюк

Святлана Воцінава ў ролі студэнткі

Студэнты як студэнты

Сапраўдны выкладчык — Пятро Васючэнка

Школьніца перад студэнтамі. Кацярына Тарасава

Віктар Лупасін чытае сваю гісторыю літаратуры

Гэтым разам Кацярына Массэ, сама студэнтка-лінгвістка, Віктар Лупасін, паэт і сябра часопіса, Кацярына Тарасава, паэтка-дзесяцікласніца, Дзмітрый Шулюк, паэт, празаік, калумніст, намеснік галоўрэда, а таксама галоўны рэдактар часопіса Святлана Воцінава расказалі пра часопіс і практыку, пачыталі вершы і прозу, пазадавалі пытанні і панастаўлялі студэнтам “адзнак” — за адказы ўручаліся экземпляры выдання. 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.