Вы тут

Моцнай паводкі сіноптыкі не чакаюць


— Паводка сёлета будзе крыху вышэйшая за тую, якая адзначалася летась, — расказала начальнік Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Марыя Гермянчук. — Але калі ўлічыць, што ў 2015 і 2016 гадах яе актыўнасць была даволі нізкая, то ніякай катастрофы мы не чакаем.


 

— Цікава, што талая вада пакуль што фарміруе максімальныя ўзроўні ў басейнах Сожа, Заходняй Дзвіны і Дняпра, — кажа Марыя Гермянчук. — А вось Заходні Буг, Бярэзіна і Прыпяць напаўняюцца ўжо дзякуючы ападкам. У гэтых рэках узроўні вады таксама павысяцца — дажджы будуць ісці амаль паўсюдна і на гэтым тыдні, і на наступным.

— Па нашых разліках, падтапленні магчымыя ў 16 раёнах краіны ў 51 населеным пункце, 4 садовых таварыствах, пабудаваных у поймах рэк, на 17 участках дарог і 11 мастах, — зазначыў начальнік Рэспубліканскага цэнтра кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС Андрэй Юржыц. — Ужо цяпер затоплены тры ўчасткі дарог — на Гомельшчыне і Віцебшчыне, — але сітуацыя там некрытычная. Мы арганізавалі пераправу на лодках. І аўтакрамы туды могуць па неабходнасці дастаўляць прадукты.

Калі ж населены пункт будзе адрэзаны вадой, мы туды падвязём прадукты харчавання. У нас ёсць тры судны на паветраных падушках, сфарміраваны 14 атрадаў. У іх маецца тэхніка, якая можа адпампаваць ваду і хутка дабрацца да месца здарэння. На баявых пастах вахту нясуць 2344 чалавекі і 1500 адзінак выратавальнай тэхнікі, тысяча да таго ж знаходзіцца ў рэзерве. Мы задзейнічаем і касмічны маніторынг: пры неабходнасці картаграфічны аналіз падтопленай тэрыторыі будзе рабіцца з калязямной прасторы. Паколькі вытокі асноўных праблемных рэк знаходзяцца ва Украіне і Расіі, то мы наладзілі кантакты са службамі МНС гэтых краін па абмене інфармацыяй.

Спецыялісты манітораць стан не толькі рэк, але і азёр, сажалак і вадасховішчаў. На гэтых вадаёмах лёд сыходзіць не так хутка з-за малога цячэння ці ўвогуле з-за яго адсутнасці. Там дагэтуль яшчэ захоўваецца лёд, аднак трываласць яго зараз ужо нулявая. Таму падарожжы па паверхні вадаёмаў і зімовую рыбалку давядзецца адкласці да наступнай зімы.

— Між іншым, 8 сакавіка на Чыжоўскім вадасховішчы ў сталіцы пад лёд праваліліся трое рыбакоў, — паведаміў афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Папко. — Драма разыгралася за сорак метраў ад берага. Да моманту прыбыцця падраздзяленняў двух небарак выцягнулі відавочцы, трэцяга выратавалі нашы байцы. Два з іх шпіталізаваны з дыягназам «пераахаладжэнне».

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennik@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».