Вы тут

10 сакавіка стартуе Усебеларуская акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі!”


У гэты дзень у 15.00 у Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці стартуе Усебеларуская акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі!”, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, ідэйным натхняльнікам якой з 2014 года выступае Грамадскае аб'яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.


Галоўнымі героямі ўрачыстай цырымоніі стануць 14-гадовыя беларусы — хлопцы і дзяўчаты з усіх рэгіёнаў краіны і Мінска (28 чалавек) — выдатнікі вучобы, удзельнікі навукова-практычных канферэнцый, пераможцы і прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў, прадметных алімпіяд.

Пуцёўку ў дарослае жыццё маладым людзям, пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь дзецям уручыць Наталля Качанава, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Павіншуе будучых грамадзян Беларусі з надыходзячым Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пажадае ім здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх добрых справах Андрэй Белякоў, першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА “БРСМ”, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.