Вы тут

Пасольства Украіны ў Беларусі перадасць літаратуру на філфак БДУ


Звыш як 140 выданняў папоўняць вучэбную бібліятэку кабінета ўкраінскай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ. Гэта літаратура будзе актыўна выкарыстоўвацца ў навучанні студэнтаў спецыяльнасці  “Славянская (ўкраінская) філалогія”. У цяперашні час па ёй  навучаюцца студэнты на першым і чацвёртым курсах. Усяго адбыліся тры выпускі украіністаў. Таксама ў вобласці ўкраіністыкі на філалагічным факультэце абаронены дзве дысертацыі — адна па старажытнаўкраінскай літаратуры, а другая — па мове.


Фота: dpchas.com.ua

У цырымоніі, якая адбудзецца 10 сакавіка ў 11.00,  плануюць прыняць удзел прарэктар БДУ па вучэбнай рабоце Сяргей Ходзін, дэкан філалагічнага факультэта Іван Роўда, часовы павераны ў справах Украіны ў нашай краіне Валерый Джыгун, першы сакратар амбасады Украіны Марыя Гуцала, а таксама студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта.

Завершыцца мерапрыемства літаратурнай праграмай, у якой прагучаць у выкананні студэнтаў вершы Тараса Шаўчэнкі і іншых украінскіх паэтаў.

Варта адзначыць, што Пасольства Украіны ў Беларусі актыўна супрацоўнічае з філалагічным факультэтам БДУ. У прыватнасці, пры яго падтрымцы адкрыты і абсталяваны мультымедыйнай тэхнікай кабінет украінскай філалогіі, а ў БДУ рэгулярна запрашаюцца пісьменнікі і творчыя дзеячы Украіны.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.