Вы тут

Брытанцы пабудуюць піўны гатэль


Брытанская кампанія BrewDog абвясціла пра планы будаўніцтва ў ЗША першага ў свеце піўнога гатэля, піша выданне Daіly Star.


Мяркуецца, што гасцініца The Doghouse Hotel and Brewery будзе ўзведзена ў горадзе Калумбус — сталіцы штата Агаё.

Гатэль плануюць адкрыць восенню 2018 года. Да паслуг пастаяльцаў будзе напоўненае півам джакузі, таксама ім прапануюць масаж з выкарыстаннем соладу. У нумарах расставяць бочачкі з пенным напоем і нават у ванных пакоях будуць усталяваныя халадзільнікі, каб турысты маглі піць халоднае піва нават прымаючы душ.

Акрамя таго, шырокі выбар піва будзе даступны і ў рэстаране пры The Doghouse Hotel. «Мы хацелі аб'яднаць дзве нашы галоўныя страсці — піва і сон», — так пра свой праект выказаліся заснавальнікі BrewDog Марцін Дзікі і Джэймс Уот.

Выдаткі на будаўніцтва гатэля ацэньваюцца ў шэсць мільёнаў долараў. Дзікі і Уот запусцілі краўдфандынгавую кампанію з мэтай збору сродкаў.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».