Вы тут

З рэстарана ў Іспаніі збеглі 120 кліентаў, якія не аплацілі рахунак


З рэстарана ў Іспаніі збеглі 120 кліентаў, якія не аплацілі рахунак. Яны засталіся вінныя ўстанове дзве тысячы еўра, паведамляе BBC News.


Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Бембіры на паўночным захадзе краіны. Кампанія гасцей рэстарана El Carmen, ураджэнцы Румыніі, святкавалі хрэсьбіны дзіцяці. Перад банкетам яны ўнеслі перадаплату ў суме 900 еўра. Кліенты паспелі з'есці закускі, асноўную страву і выпіць 30 бутэлек розных алкагольных напояў. Госці збеглі з рэстарана перад падачай дэсерту. «Усё адбылося на працягу хвіліны», — успамінае ўладальнік рэстарана Антоніа Радрыгес. Ён расказаў паліцыі ўсё, што ведаў пра гэтых кліентаў. Вартавыя парадку пакуль не змаглі адшукаць ні аднаго з уцекачоў. Радрыгес не верыць, што яму пакрыюць страты. Паводле слоў бізнесмена, за 35 гадоў працы ў рэстараннай індустрыі ён упершыню сутыкнуўся з падобным інцыдэнтам.

Загаловак у газеце: Як румыны схадзілі на хрэсьбіны

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.