Вы тут

На выхадныя ў краіне чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу


Аднак у першую дэкаду сакавіка фон сярэднясутачных тэмператур быў на 7—10 градусаў вышэй за кліматычную норму.

Першыя дні парадавалі нас цяплом. Амаль паўсюдна па тэрыторыі Беларусі сышло снежнае покрыва, толькі па паўночным захадзе Віцебскай вобласці яго вышыня на раніцу 9 сакавіка складала 1—4 см. Будзе цёпла і сонечна і надалей. Але на выхадныя ў краіне чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, паведамляе намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.


У выхадныя большая частка краіны будзе знаходзіцца ў вільготнай паветранай масе. У суботу дождж і мокры снег чакаюцца ў асноўным па паўднёва-ўсходніх і паўночна-заходніх раёнах краіны. Магчымы слабы туман, у начныя і ранішнія гадзіны ў паўночна-заходніх раёнах — галалёд, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. У нядзелю ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу чакаюцца ў многіх раёнах Беларусі. Уначы і раніцай у паўночна-заходніх раёнах магчымы слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ў суботу і нядзелю будзе вагацца ад мінус 2 градусаў да 5 цяпла, а ўдзень прагназуецца ад плюс 1 да плюс 8 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пачатку наступнага тыдня пад уплывам вобласці павышанага ціску ўмовы надвор'я пачнуць паляпшацца, ападкаў прагназуецца менш, толькі ў паўднёвай частцы краіны яшчэ захаваецца ўплыў атмасферных франтоў. Чакаецца, што ў панядзелак мокры снег і дождж будуць турбаваць нас толькі ў кароткачасовым фармаце пераважна па паўднёвай частцы Беларусі. У асобных раёнах магчымы туман і слабы галалёд. Месцамі ўначы будзе падмарожваць. Мінімальная тэмпература паветра ў панядзелак уначы складзе ад мінус 3 градусаў да 4 цяпла, удзень будзе ад плюс 2 да плюс 8. У аўторак чакаецца ўвогуле сонечнае надвор'е. Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе краіны прагназуюцца невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег і дождж). У асобных раёнах туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў да 3 цяпла, а ўдзень будзе 2—9 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Дождж яшчэ сябруе з мокрым снегам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».