Вы тут

"Жадаю «Звяздзе», як заўсёды, адпавядаць патрабаванням часу"


Дырэктар Беларускага тэатра «Лялька» (Віцебск) Аляксандр Грыгор'еў:

«Звязда» — адзіная рэспубліканская дзяржаўная газета, якая друкуецца на беларускай мове, не здраджвае гэтай добрай традыцыі. І апошняе вельмі добра.

Наш тэатр і рэдакцыю звязвае шматгадовае вельмі плённае супрацоўніцтва. Калі задумацца, чытачы газеты «Звязда» — адначасова і нашы гледачы. Прыемна, што іх колькасць з кожным годам не змяншаецца.

Асабіста мне як прадстаўніку творчага калектыву ў першую чаргу цікава прачытаць публікацыі, прысвечаныя галіне культуры. І ў газеце нават ёсць спецыялізаваная ўкладка. Заўсёды прыемна, калі там з'яўляюцца публікацыі пра людзей, якіх ведаю. Вельмі цікавіць эксклюзіў: тое, што пакуль не надрукавалі іншыя перыядычныя выданні. На мой погляд, заўсёды запатрабаваныя журналісцкія матэрыялы, прысвечаныя вывучэнню «сігналаў» ад чытачоў. Бо прыватныя скаргі, якія вывучаюць рэпарцёры, часта актуальныя для многіх людзей.

У слаўны год 100-гадовага юбілею газеты ад імя маіх калег жадаю «Звяздзе», як заўсёды, адпавядаць патрабаванням часу. Таксама — новых творчых знаходак, больш тыражу, дзесяцігоддзяў росквіту.

Падрыхтаваў Аляксандр ПУКШАНСКІ

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».