Вы тут

Аляксандр Лукашэнка назваў умовы для сумеснай працы з «Уралкаліем»


Учора кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад аб асобных пытаннях дзейнасці Беларускай калійнай кампаніі. На сустрэчу з Прэзідэнтам былі запрошаны генеральны дырэктар Беларускай калійнай кампаніі Алена Кудравец, генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Іван Галаваты і старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Ігар Ляшэнка.


Аляксандр Лукашэнка расказаў, што прадстаўнікі расійскага боку ўжо не першы раз звяртаюцца да яго з просьбай аднавіць перапыненае некалькі гадоў таму ўзаемадзеянне з «Беларуськаліем» па вытворчасці і продажы ўгнаенняў, паведамляе БЕЛТА.

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы раней даручаў прапрацаваць варыянты сумеснай работы «Беларуськалія» і «Уралкалія». «Але там інтарэсы Беларусі павінны быць захаваны ўжо на 200 працэнтаў, а не на 100 працэнтаў. Мы ўжо наеліся гэтай сумеснай работы, таму калі працаваць разам, то — з тэрыторыі Беларусі, сумленна і прынцыпова дамовіўшыся па ўсіх пытаннях, і ў гэтым ключы дзейнічаць. Мы не пойдзем ні на якія ўступкі, але да кампрамісаў гатовы. Але гэтыя кампрамісы павінны быць узаемавыгаднымі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. «Усё павінна быць сумленна і аб'ектыўна. Калі мы разам пачнём працаваць, значыць, мы павінны дамовіцца з імі, заключыць дагавор і дзейнічаць. Калі мы бачым, што нашых інтарэсаў там няма, значыць, не трэба на гэта ісці. Будзем працаваць, як працавалі», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Загаловак у газеце: Інтарэсы краіны — на 200 працэнтаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.