Вы тут

“Бярозка” раскажа чытачам пра ўсе адметнасці працы БелАЭС


Аб’ява

Шаноўныя настаўнікі і бібліятэкары!

Штогод у красавіку адукацыйныя ўстановы нашай краіны праводзяць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных атамнай энергетыцы.

У сувязі з гэтым просім вас звярнуць увагу на № 4 часопіса “Бярозка” за 2017 год. У прыватнасці, у рубрыцы “Табе навука” змешчаны матэрыял-экскурсія па Інфармацыйным цэнтры Беларускай АЭС (г. Астравец) “Як працуе “атамка”.

 “Усяго на тэрыторыі станцыі ўзводзіцца 119 будынкаў: для адміністрацыі і службы бяспекі, для захоўвання паліва, адходаў і іншага. Трэба, увогуле, ведаць, што атамная электрастанцыя па сутнасці сваёй прадпрыемства, вялікае прадпрыемства, дзе працуюць не толькі так званыя атамшчыкі, але і людзі самых розных спецыяльнасцей: юрысты і медыкі, бухгалтары і лабаранты, фізікі і хімікі, біёлагі і радыёлагі, ахоўнікі і шафёры — усяго амаль што 2 400 чалавек. Тым чытачам “Бярозкі”, хто пажадае ў будучыні тут працаваць, трэба вельмі добра вучыцца”.

Чытачы “Бярозкі” атрымаюць унікальную магчымасць даведацца пра ўсе адметнасці працы БелАЭС, паэтапна прасачыць, як выпрацоўваецца энергія, а таксама атрымаць адказы на самыя важныя пытанні, датычныя бяспекі АЭС у Астраўцы.

Падпіска на №4 працягваецца да 20 сакавіка. Ільготны ведамасны індэкс – 74879 (кошт – 4,50 руб.); ільготны індывідуальны індэкс – 74888 (кошт 2,20 руб.).

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».