Вы тут

У чым сустракаць вясну?


Калі ўзімку адзіныя крамы, якія цікавяць, — гэта прадуктовыя, то вясной заўсёды хочацца абнавіць гардэроб. Дадаць у свой вобраз лёгкасці і яркасці. Што выбраць у гэтым сезоне? Мы прагледзелі модныя вясеннія тэндэнцыі і склалі спіс самых актуальных стыляў, колераў і фасонаў.


Рамантыка, правакацыя і каралеўскі шык.

Назад у мінулае

Бадай, ні адзін сезон не абыходзіцца без «добра забытага старога». Гэтай вясной вяртаецца стыль 80-х. Металічны бляск, аб'ёмныя плечы, штаны-бананы, даўжыня «міні»... Карацей, гардэроб трыццацігадовай даўніны будзе як ніколі актуальным. Забудзьцеся пра слова «занадта» — дух 80-х дазваляе ўсё: вельмі вузкае (або шырокае), яркае, правакацыйнае. Дарэчы, у той час, як і цяпер, панаваў культ спорту і здаровага цела, таму ласіны, вятроўкі, майкі-пола і неонавы колер зноў вяртаюцца ў паўсядзённую моду.

Для тых, хто хоча адчуць сябе каралеўскай асобай і сумуе, што нарадзіўся не ў тую эпоху, ёсць добрая навіна. Дызайнеры прапануюць перанесціся ў часы Марыі Антуанеты.

Не, пышныя сукенкі, бялілы і высачэзныя прычоскі пакіньце для касцюміраваных баляў. А вось рушы, банты, рукавы-ліхтарыкі і вышыўка цалкам арганічна ўпішуцца ў сучасную моду.

Ад персіка да маліны

У гэтым сезоне галоўным колерам будзе ружовы. Прычым розных адценняў: персікавы, брудна-ружовы, малінавы, фуксія. Калі сукенка ці спадніца такога колеру для вас — занадта смела, разбаўце паўсядзённы вобраз яркімі аксесуарамі — туфлямі ці сумачкай. Дамам ва ўзросце таксама не варта пазбягаць ружовага: правільны тон толькі асвяжыць твар. Спалучаць гэты колер можна з белым, чырвоным, фіялетавым, шэрым.

Калі казаць пра прынты, то ў спісе актуальных — гарошак і палоска. Гарошак у класічным варыянце (белыя крапінкі на чорным фоне), палоска — любога колеру і шырыні. Традыцыйны для вясны кветкавы ўзор таксама не здае пазіцый.

Су­кен­ка-ха­лат — уні­вер­саль­ны фа­сон.

Для офіса і для спатканняў

На піку папулярнасці — сукенка-халат. Проста, зручна і вельмі стыльна. А яшчэ пазбаўляе ад пары лішніх кілаграмаў, няхай толькі візуальна. Бадай, гэта ўніверсальны фасон. Модныя таксама сукенкі ў лялечным стылі (так званым «bаbу-dоll») — кароткія, з завышанай таліяй і пышнай спадніцай. Гэта мадэль стала папулярнай пасля выхаду аднайменнага амерыканскага фільма ў 1956 годзе. Ідэальны варыянт для паходу на спатканні (для офіса лепш выбраць сукенку-халат).

Тым, хто прывык насіць штаны, дызайнеры раяць успомніць пра камбінезоны (у модзе будуць мадэлі з маланкай спераду). Ці пра строгія касцюмы ў мужчынскім стылі. І ў першым, і ў другім выпадку пазбавіце сябе ад клопату аб тым, з чым бы гэту рэч надзець: верх і ніз ужо ідэальна падабраны за вас.

Устойлівы вобраз

У модзе будуць і высокая платформа, і абутак на плоскім ходзе, і незвычайныя абцасы. Таму выбірайце тое, што вам бліжэйшае.

Аматарам спартыўнага стылю раяць прымерыць сліпоны (лёгкі закрыты абутак без шнуроўкі). А пакуль надвор'е не дазваляе красавацца ў туфлях, аддайце перавагу ботам на ўстойлівым абцасе ці бацільёнам. Заканадаўцы моды раяць таксама звярнуць увагу на боты-панчохі. Адважыцеся прымерыць такую мадэль, памятайце асноўныя правілы: адзенне ў камплекце павінна быць сціплым (боты-панчохі і так смелая рэч), а падобны вобраз будзе да месца толькі на неафіцыйных сустрэчах.

Расстаўляем акцэнты

Вобраз складаецца з дэталяў. Гэтай вясной такімі дэталямі будуць завушніцы-кутасікі, завушніцы з вялікімі камянямі і масіўныя ланцужкі. З буйнымі ўпрыгажэннямі немагчыма застацца незаўважанай. Талію падкрэслівайце рэменем (дызайнеры прапануюць яго завязваць вузлом): гэты аксесуар добра глядзіцца і з сукенкай, і з жакетам. Сярод галаўных убораў актуальнымі будуць капелюшы і берэты. Ці прыгожа павязаная хустка. А пры выбары сумкі звярніце ўвагу на сумкі-торбы, мадэлі з махрамі і клатчы незвычайнай формы.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubnеuskауа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».