Вы тут

З упэўненасцю на Уэльс


Жаночая зборная паспяхова завяршыла кваліфікацыйны этап каманднага чэмпіянату Еўропы. У заключным матчы групы С беларускі перайгралі саперніц з Балгарыі — 3:0. У складзе нашай каманды выступалі Вікторыя Паўловіч, Дар'я Трыгалас і Аліна Арлоўская.


Такім чынам, падапечныя Таццяны Пяткевіч занялі другое месца ў групе С услед за расіянкамі, якія атрымалі прамую пуцёўку ў элітны дывізіён кантынентальнага каманднага першынства. Зборная Беларусі ў красавіку паспрачаецца за пропуск у вышэйшую лігу чэмпіянату Еўропы ў гасцявым матчы з камандай Уэльса.

— З гэтай зборнай нам будзе няпроста, трэба арыентавацца на барацьбу, але, думаю, нашы дзяўчаты справяцца, — адзначыла Таццяна Пяткевіч.

Нагадаем, што мужчынская зборная Беларусі свой кваліфікацыйны турнір у групе D таксама завяршыла на другой пазіцыі ўслед за Харватыяй і цяпер у барацьбе за выхад у элітны дывізіён згуляе з камандай Венгрыі.

А з 15 па 19 сакавіка ў Мінску пройдзе Адкрыты чэмпіянат Беларусі, які збярэ ў сталіцы спартсменаў з 29 краін.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.