Вы тут

Прабіцца на чэмпіянат кантынента


Жаночая маладзёжная зборная (U-19) працягвае падрыхтоўку да матчаў адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы — 2017.


8 сакавіка на пляцоўцы цэнтра алімпійскага рэзерву ў Жлобіне нашы гандбалісткі адкрылі вучэбна-трэніровачны лагер, куды ўвайшлі 20 спартсменак. Плануецца, што акрамя трэніровак дзяўчаты правядуць і таварыскую гульню з гандбольным клубам «Гомель» (13 сакавіка, пачатак у 16.30).

За пуцёўку на Еўра беларускі пазмагаюцца са зборнымі Швейцарыі, Партугаліі і Грузіі, матчы пройдуць у жлобінскім ЦАР па гульнявых відах спорту.

17 сакавіка ў 18.00 адбудзецца матч Беларусь — Грузія, 18 сакавіка ў 15.30 — Швейцарыя — Беларусь, 19 сакавіка ў 14.00 — Партугалія  — Беларусь. Прамыя інтэрнэт-трансляцыі матчаў з удзелам беларускай зборнай можна будзе ўбачыць на афіцыйным сайце Беларускай федэрацыі гандбола.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».