Вы тут

Раім схадзіць


Канскія Львы-2017, чайны чэмпіянат, гуканне вясны і выстава «Легенда Лошыцкага парка» – афіша «Звязды» з 13 па 19 сакавіка.


Канскія Львы-2017

Фота: afisha.tut.by

Дзе: КЗ Мінск (вул. Кастрычніцкая, 5)

Калі: 17 сакавіка, 19:00

Колькі каштуе: 22,50 р.

17 сакавіка ў канцэртнай зале «Мінск» пройдзе штогадовы паказ відэаролікаў, пераможцаў Міжнароднага Канскага фестывалю рэкламы-2016.

Канскія Львы ў Мінску ‒ гэта не толькі добрая традыцыя, нагода для сустрэчы прафесіяналаў, але і модная культурная падзея.

Арганізатары падрыхтавалі для ўсіх гасцей цікавы сюрпрыз. У першым аддзяленні паказу будзе прадэманстравана калекцыя расійскай рэкламы, якая ўключае дарэвалюцыйны і савецкі перыяды часу.


Чайны чэмпіянат

Фота: volshebnaya-eda.ru

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) і гасцініца «Пекін» (вул. Чырвонаармейская, 36)

Калі: 18 і 19 сакавіка, 12:00

Колькі каштуе: 18 сакавіка – 5 р., 19 сакавіка – уваход вольны

Чайны чэмпіянат – гэта свята для аматараў гарбаты і адкрытая пляцоўка па развіцці чайнай культуры і супольнасці прафесіяналаў, абмену вопытам паміж рознымі краінамі і сектарамі чайнага рынку, конкурсы па заварванні гарбаты паміж удзельнікамі чэмпіянату, інтэрактыўная выстава-продаж чайнай прадукцыі з дэгустацыямі і майстар-класамі. 


Гуканне вясны

Фота: minibanda.ru

Дзе: Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо)

Калі: 18 сакавіка, 13:00

Колькі каштуе: 8 р. – дарослыя, 4 р. – школьнікі

Наведвальнкі мерапрыемства змогуць пазнаёміцца з традыцыяй гукання вясны, паўдзельнічаць у рэканструкцыі Лельчыцкага веснавога абрада і сплесці вялікі вянок, зрабіць на майстар-класах птушак (сімвалы вясны) з розных матэрыялаў і ў розных тэхніках выканання, атрымаць асалоду ад традыцыйнай музыкі, танцаў і гульняў.

Акрамя таго, у праграме прымуць удзел фальклорныя гурты з Мінска, музычны калектыў «Жвавы карчмар» і іншыя.


Выстава «Легенда Лошыцкага парка»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Лошыцкая сядзіба

Калі: па 9 мая, сер.-нядз.: 11:00-18:00

Колькі каштуе: 2 р. – дарослыя, 1 р. – студэнты, 0,50 р. – вучні школ

«Легенда Лошыцкага парка» – першая персанальная выстава беларускай мастачкі Юліі Мардванюк – члена секцыі маладых мастакоў і мастацтвазнаўцаў Беларускага саюза мастакоў, вучаніцы М. А. Шчамялёвай і Г. П. Крываблоцкай.

На выставе прадстаўлена больш за 40 твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў разнастайных тэхніках мастацкага тэкстылю – габелен, батык, ткацтва, лямец, маляванка, тэкстыльныя арт-аб’екты, а таксама жывапіс – серыя нацюрмортаў, пейзаж, сюжэтна-тэматычныя кампазіцыі.


Лекторый. Радзівіліяна

Фота: artmuseum.by

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)

Калі: 18, 25 сакавіка, 1, 8 красавіка

Колькі каштуе: 5 р., 2,50 р. – школьнікі, студэнты; можна набыць абанемент

Нацыянальны мастацкі музей і спецыяльны суботні лекторый у рамках часовай выставы «Радзівілы: лёсы краіны і роду» запускае цыкл лекцый пра славуты магнацкі род.

Фокус гістарычных даследаванняў прысвечаны гэтай сям'і і з'яўляецца адной з самых жывых і займальных галін гістарычнай навукі ў нашай краіне.

Лекцыі будуць праходзіць кожную суботу а 16-й гадзіне. 


Выстава васковых фігур «Казачнае падарожжа»

Фота: dramafond.ru

Дзе: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116)

Калі: па 30 чэрвеня, пан.-пят.: 10:00-21:00, сб.-нядз.: 10:00-18:00

Колькі каштуе: 5 р., 3,50 р. – дзеці ва ўзросце ад 3 да 12 гадоў, 1,50 р. – людзі з абмежаванымі магчымасцямі і дзеці са шматдзетных сем'яў

7 лютага ў памяшканні 104 адкрылася інтэрактыўная выстава васковых фігур «Казачнае падарожжа». Саюзмультфільм, «Млын», Walt Disney, PIXAR – паўсотні папулярных персанажаў гэтых студый чакаюць вас, каб паказаць свет фэнтэзі і неверагодных прыгод!

Акрамя таго, вы зможаце зрабіць фота каля незвычайных інсталяцый, якія ствараюць аптычныя ілюзіі.


Інтэрактыўная выстава «Анатомія цуду»

Фота: concert-star.ru

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 12)

Калі: па 16 красавіка, 11:00-19:00

Колькі каштуе: 7,50 р., 6,50 р. – студэнты, школьнікі, пенсіянеры

«Анатомія цуду» – унікальны праект, дзе кожны на час можа стаць фокуснікам.

Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены рэквізіты ілюзіяністаў розных часоў: аптычныя ілюзіі, таямнічыя скрыні знікнення, машынкі для вытворчасці банкнот, бутафорская зброя, скрыні падмены прадметаў і многае іншае.

Акрамя таго, «Анатомія цуду» пазнаёміць з гісторыяй ілюзіённага мастацтва, дэманструючы рэпрадукцыі старадаўніх афіш выступленняў Гары Гудзіні і іншых знакамітых фокуснікаў, якія стаялі ля вытокаў зараджэння ілюзіённага мастацтва. 


Выстава «Райскі сад Імпрэсіянізму»

Фота: zmatik.livejournal.com

Дзе: ТЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: па 9 красавіка, 10:00-22:00

Колькі каштуе: буднія дні: 7 р. – поўны, 4 р. – ільготны; выхадныя дні: 8 р. – поўны, 5 р. – ільготны

25 лютага адкрылася выстава «Райскі сад Імпрэсіянізму», на якой прадстаўлены дакладныя поўнапамерныя копіі палотнаў мастакоў імпрэсіянізму і постімпрэсіянізму.

Для таго каб лепш адчуць настрой і своеасаблівае ўспрыманне свету мастакамі прадстаўленых карцін, арганізатары выставы размясцілі палотны ў «райскім садзе» – сярод музыкі, жывых кветак і трапічных птушак.

Калекцыя з 27 карцін, якія прадстаўлены на гэтай выставе, пісалася беларускімі і балгарскімі мастакамі. Іх з'яўленню папярэднічала велізарная праца. Толькі для атрымання ўсіх неабходных дазволаў і матэрыялаў для рэпрадукцыі палотнаў Рэнуара, Ван Гога, Манэ, Гагена, Дэга спатрэбілася больш за два гады.


Выстава «Агонь чалавечага сэрца»

Фота: socnews.by

Дзе: ТЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: па 25 сакавіка, 10:00-22:00

Колькі каштуе: бясплатна

З 25 лютага па 25 сакавіка ў Мінску праходзіць фотавыстава «Агонь чалавечага сэрца». Яе героямі стануць сапраўдныя мужчыны, здольныя запаліць сэрца сваім прыкладам і натхніць тых, хто ідзе следам за імі.

У экспазіцыі прымуць удзел работы, створаныя фотамастаком Юліяй Мацкевіч. Прадстаўленыя на выставе фота будуць суправаджацца ўнікальнымі тэкстамі: вытрымкамі і цытатамі з гутарак з героямі, дзякуючы якім кожная гісторыя расчыніцца перад наведвальнікамі ва ўсёй паўнаце. Аўтарам гэ


Праект «Сустрэча з майстрам»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Калі: па 31 снежня, сер.-нядз.: 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

17 лютага ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося адкрыццё выставачна-інтэрактыўнага праекта «Сустрэча з майстрам» і мерапрыемства «Вечар успамінаў», якія прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Андрэевіча Савіцкага.

На выстаўцы прадстаўлены ўнікальныя жывапісныя і графічныя работы, кніжная ілюстрацыя, фотаматэрыялы, дакументы і асабістыя рэчы славутага мастака з фондавых калекцый Музея гісторыі горада Мінска. Многія з прадстаўленых работ экспануюцца ўпершыню і яшчэ шырэй раскрываюць шматгранны геній Міхаіла Савіцкага.


Лекторый «ХХ стагоддзе. Рэвалюцыі ў думках і мастацтве»

Фота: thewhitelake.ru

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)

Калі: па 31 мая (кожную сераду), 19:00

Колькі каштуе: 5 р., 2,50 р. – школьнікі, студэнты; можна набыць абанемент

ХХ стагоддзе аказалася насычаным падзеямі. Грамадскія сутыкненні, рэвалюцыі, супярэчнасці і навацыйныя ідэі – для Заходняй Еўропы гэты час стаў эпохай глабалізацыі і капіталізацыі, для рэспублік Савецкага Саюза – у першую чаргу гісторыяй камуністычных ідэалаў, спароджанага ім сацыяльнага эксперыменту і эпахальнага краху.

У фокусе ўвагі Нацыянальнага мастацкага музея традыцыйна апынуцца мастацтвазнаўчая і культуралагічная праблематыкі.

Цыкл уяўляе сабой 18 аўтарскіх лекцый, падрыхтаваных супрацоўнікамі музея, а таксама запрошанымі даследнікамі.

Азнаёміцца з поўным спісам лекцый можна на сайце музея.


Выстава эксперыментаў «Музей навукі»

Фота: forbes.kz

Дзе: Дом-музей I з'езда РСДРП (пр-т Незалежнасці, 31а)

Калі: па 31 сакавіка, 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Любы эксперыментатар у «Музеі навукі», дзіця або дарослы, можа самастойна правесці свой уласны эксперымент, які апісвае той ці іншы закон фізікі або з'яву прыроды. За час, праведзены ў музеі, вы не зможаце вывучыць усю фізіку, але цікавасць да дакладных навук, цяга да ведаў абавязкова з'явіцца.

На выставе знаходзяцца экспанаты, з якімі можна і трэба ўзаемадзейнічаць, даследаваць, разгадваць галаваломкі.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.