Вы тут

Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў пройдзе ў НАК Беларусі


Сёння ў 14.00 у рамках Усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!”, Прысвечанай Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, упершыню ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, Радужная, 27/2) пройдзе адно з цэнтральных мерапрыемстваў патрыятычнага праекта — урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 14-гадовым юнакам і дзяўчатам.


Фота: petrikov.by

На святочнае мерапрыемства ў Нацыянальны алімпійскі камітэт запрошаны 22 юныя спартсмены з Віцебскай, Гомельскай абласцей і Мінска.

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пуцёўку ў дарослае жыццё — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь — юныя спартсмены атрымаюць з рук першага намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максіма Рыжанкова.

Усебеларуская акцыя БРСМ "Мы — грамадзяне Беларусі!” стартавала ў 2004 годзе і заняла годнае месца сярод рэспубліканскіх патрыятычных праектаў, карыстаецца папулярнасцю і падтрымкай з боку органаў дзяржаўнай улады. У гэтым годзе акцыя стартавала ў 10 сакавіка ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Традыцыйна цэнтральныя мерапрыемствы акцыі пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны з 10 па 15 сакавіка.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.