Вы тут

Конкурс “Містар International БДУ” пройдзе 16 сакавіка


У фінале прымуць удзел 8 студэнтаў БДУ дзённай формы навучання з Казахстана, Кітая, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Турцыі. Кожны з удзельнікаў павінен будзе  арыгінальна прадставіць сябе, расказаўшы аб сваёй радзіме, захапленнях, інтарэсах і студэнцкім жыцці ў БДУ, прайсці дэфіле ў дзелавым касцюме, падрыхтаваць нумар у музычным жанры. Акрамя таго, канкурсантам спатрэбіцца веданне псіхалогіі, бізнесу, культурнага і грамадскага жыцця сучаснай Беларусі. Таксама ў гэтым годзе ўдзельнікі выступяць у вобразе “Амбасадараў свету і творчасці”.


 

Па выніках выступленняў, акрамя галоўнага пераможцы, будуць таксама вызначаны “Віцэ-Мister International BSU”, “Мister International BSU творчасць”, “Мister International BSU стыль”, “Мister International BSU рамантычнасць”, “Мister International BSU мужнасць”, “Мister International BSU ўсмешка “ і пераможца конкурсу глядацкіх сімпатый.

У склад журы ўвойдуць прадстаўнікі адміністрацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама спонсары і ганаровыя госці. Мяркуецца, што ў святочным вечары возьмуць удзел рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка, дэканы факультэтаў, а таксама прадстаўнікі дыпламатычных місій тых краін, з якіх прыехалі канкурсанты на навучанне ў нашу краіну.

Для даведкі: у бягучым  навучальным годзе вышэйшую адукацыю атрымліваюць у Белдзяржуніверсітэце каля 2400 замежных студэнтаў з 50 краін. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Савет зямляцтваў БДУ, упраўленні міжнародных сувязяў,  выхаваўчай работы з моладдзю і па справах культуры ўніверсітэта.

Конкурс “Містар International БДУ”  пройдзе ў актавай зале Інстытута журналістыкі (вул. Кальварыйская, 9). Пачатак у 17.00.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уладзімір Краўцоў пра тое, як будзе развівацца Гродзенская вобласць

Уладзімір Краўцоў пра тое, як будзе развівацца Гродзенская вобласць

Кіраўнік Гродзенскай вобласці — аб розніцы паміж усходам і захадам, паразуменні фермераў і буйных агракомплексаў, спосабах прыцягнення турыстаў і прыватнай ініцыятыве ў рэстаўрацыі будынкаў.

Грамадства

Смеццевы калапc: рэальная пагроза?

Смеццевы калапc: рэальная пагроза?

Як у нашай краіне вырашаецца праблема з утварэннем і ўтылізацыяй адходаў.

Грамадства

У Мінск прыляцела даўгахвостая кугакаўка

У Мінск прыляцела даўгахвостая кугакаўка

Сенсацыя ў свеце беларускай фаўны — у Мінск прыляцела сава-«чырванакніжніца».

Грамадства

Колькі прадуктаў і адзення нам неабходна для нармальнага жыцця?

Колькі прадуктаў і адзення нам неабходна для нармальнага жыцця?

Колькі малака і яек беларус ужывае за месяц?