Вы тут

«На роднай газеце эканоміць не збіраюся»


Вось так самааддана любіць нашу газету жыхарка пасёлка Карнілаўка Круглянскага раёна Надзея Шапачкіна.


Цяпер яна на заслужаным адпачынку, а раней 27 гадоў адпрацавала цялятніцай у саўгасе з аднайменнай назвай Круглянскі.

— Любімую газету выпісваю вось ужо 30 гадоў, — кажа яна. — Беларускую мову паважаю са школы. У мяне на радзіме ў Брэсцкай вобласці да яе былі іншыя адносіны. Калі пабралася шлюбам і пераехала сюды, вельмі адчувала недахоп у стасунках на роднай мове. «Звязда» замяніла мне гэтае асяроддзе, чытаю яе ад коркі да коркі. Мне падабаецца ўсё, асабліва гістарычная старонка, калонка «Неасабісты суб'ектыў». Вывучаю «дачную» рубрыку, дзе даюцца карысныя парады садаводам. Сэрца грэюць фотаздымкі Анатоля Клешчука. Ніводная газета не падабаецца мне так, як «Звязда». І эканоміць на ёй не збіраюся. Лепш без хлеба застануся, але родную газету ўсё роўна выпішу.

А яшчэ Надзея Ігнатаўна вельмі лірычны і душэўны чалавек, піша вершы на тэмы, якія яе хвалююць. Вельмі любіць прыроду і балюча ўспрымае, калі дрэвы абразаюць амаль цалкам пад выглядам навядзення парадку. «Вёска без дрэў — гэта пустэча», — лічыць яна. І спадзяецца, што праз «Звязду» яе пачуюць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?